Kamunikat.org
Выгляд
Камунікат лац. Kamunikat | |
Знак старонкі | |
Тып | Інтэрнэт-бібліятэка |
---|---|
Даступныя мовы | |
Уладальнік | Радыё Рацыя |
Аўтар | Яраслаў Іванюк |
Пачатак працы | 2000 год |
Рэгістрацыя | Няма |
Актуальны стан | дзейны |
Рэйтынг Alexa | 9527 (у Беларусі) |
Старонка ў сеціве |
Камуні́кат (Kamunikat.org) — беларуская інтэрнэт-бібліятэка, заснаваная беластоцкім журналістам Яраславам Іванюком у якасьці старонкі бюлетэню Беларускай рэдакцыі Польскага радыё.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2007 року была адной з найбуйнейшых у сьвеце[1], дзе было столькі крыніцаў на беларускай мове. Складалася з трох асноўных разьдзелаў — «кнігі», «часопісы» і «артыкулы». Налічвала больш за 1000 беларускіх кніжак і часопісаў[2]. На галоўнай старонцы рэсурсу штодзённа рэгістравалася каля тысячы наведваньняў.
У 2010 г. штодзённа бачыну наведвала да 2000 чытачоў[3]. У сеціўнай бібліятэцы налічавалася амаль 6000 беларускіх выданьняў[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Аляксей Дзікавіцкі. «Камунікат» зьмяніў аблічча // Радыё «Свабода», 3 кастрычніка 2007 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
- ^ Мікола Бугай. Рэвалюцыя на сайце Kamunikat.org // Наша Ніва, 25 верасьня 2007 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
- ^ Наталка Бабіна. Беларусь за Бугам // Наша Ніва, 28 лістапада 2010 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
- ^ У Менску прэзэнтавалі новы «Камунікат» // Радыё «Свабода», 30 верасьня 2010 г. Праверана 8 траўня 2013 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галоўная старонка Kamunikat.org
- Фэйсбук
- Старонка на Твітэры
- Жывы часопіс «Камунікату»
- Суполка «Камунікат» на ЖЧ
|