Перайсьці да зьместу

I тысячагодзьдзе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тысячагодзьдзі:
Стагодзьдзі:
Ісус ХрыстосРымская імпэрыяМасджыд аль-ХарамШахматыАтылаВывяржэньне Вэзувіюсу (79)Раньняе СярэднявеччаТэатыўаканСуд Пілата
Зьлева зьверху па стрэлцы: выяўленьне Ісуса, галоўнай постаці хрысьціянства; Калізэй, славутасьць калісьці магутнай Рымскай імпэрыі; Кааба, Масджыд аль-Харам, найсьвяцейшая мясьціна ісламу; ва ўсім сьвеце набывае папулярнасьць новая дошкавая гульня шахі; у Раньнім Сярэднявеччы адбыўся распад Заходняй Рымскай імпэрыі; рэшткі шкілету маладой жанчыны, вядомай як «дама з колцам», забітай вывяржэньнем Вэзувіюсу ў 79; Атыла, правадыр Імпэрыі гунаў, захопнікаў большасьці Усходняй Эўропы (на фоне: рэпрадукцыя старажытнай фрэскі з Тэатыўакану)
Мапа сьвету ў 1 року ад Н. Хр.

I тысячаго́дзьдзе ад Нараджэньня Хрыстовага або нашай эры — тысячагодзьдзе, якое ахоплівае 1—1000 рокі (IX стагодзьдзі; у астранамічным вылічэньні ЮД 1721425.5 — 2086667.5[1]).

Насельніцтва Зямлі расло павольней, чымся ў папярэднім тысячагодзьдзі: ад 200 мільёнаў у 1 року да прыкладна 300 мільёнаў у 1000. У Эўропе і на Блізкім Усходзе адбываўся пераход з Антычнасьці ў Сярэднявечча. У I стагодзьдзі Рымская імпэрыя дасягнула найбольшага росквіту, але ў Позьняй Антычнасьці пачаўся паступовы заняпад. У гэты ж час пачынаецца распаўсюджваньне хрысьціянства і Вялікія перасяленьні. Другая палова тысячагодзьдзя характарызуецца Раньнім Сярэднявеччам у Эўропе, эпохай вікінгаў на захадзе і паўстаньнем Бізантыйскай імпэрыі.

Ва Ўсходняй Азіі пачалося распаўсюджаньне будызму. У Кітаі на замену дынастыі Хань прыйшла Дынастыя Цьзінь, пасьля — дынастыя Тан і ўрэшце раздробленасьць. Іслам хутка распаўсюдзіўся з Арабіі на заходнюю Азію, Індыю, Паўночную Афрыку і Пірэнэйскі паўвостраў

У Мэзаамэрыцы I тысячагодзьдзе стала пэрыядам шалёнага росту — «клясычнай эрай» (200—900). У рэгіёне дамінаваў Тэатыўакан. У Паўднёвай Амэрыцы разьвіваліся даінкаўскія прыбярэжныя культуры, у Паўночнай Амэрыцы ў канцы тысячагодзьдзя зьявілася місысыпская культура.

Міграцыя банту ў Чорнай Афрыцы дасягнула Паўднёвай Афрыкі.

  1. ^ Julian Day Number from Date Calculator (анг.) Keisan Online Calculator. Casio. Праверана 17 сьнежня 2021 г.