Перайсьці да зьместу

Hollow Knight

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Hollow Knight
Дата выпуску 24 лютага 2017[1], 11 красавіка 2017[2], 12 чэрвеня 2018[3], 25 верасьня 2018[4] і 5 лютага 2026
Жанр мэтраідванія[d], відэагульня з наяўнасьцю збачэнцаў[d], двухвымерная плятформавая гульня[d][5] і soulsvania[d][6][7]
Сэрыя Hollow Knight[d]
Стваральнікі
Распрацоўнік Team Cherry[d]
Выдавец Team Cherry[d]
Мова інтэрфэйсу ангельская, гішпанская мова, француская мова, італьянская мова, бразыльская партугальская мова[d], расейская мова, нямецкая, карэйская мова, спрошчаная кітайская[d] і японская мова
Кампазытар
Тэхнічныя дэталі
Рухавік Unity[d][9][10]
Плятформа Windows[1], macOS[1], Linux[1], Nintendo Switch[d][11], PlayStation 4[d][12], Xbox One[d][4], Nintendo Switch 2[d], PlayStation 5[d] і Xbox Series X/S[d]
Рэжым аднакарыстальніцкая гульня[d][1]
Носьбіт лічбавы распаўсюд[d] і лічбавая загрузка[d]
Кіраваньне кампутарная клявіятура[d] і геймпэд[d]
Афіцыйны сайт
Hollow Knight у Вікісховішчы

Hollow Knight — гэта шматплятформная відэагульня ў жанры мэтраідванія, якую распрацавала інды-студыя Team Cherry у 2017 годзе для ПК. Спачатку гульня выйшла пад Windows, але пазьней была падтасавана пад Linux і macOS. Распрацаўка гульні была спансавана праз сэрвіс Kickstarter.

Гульня расказвае пра прыгоды й адкрыцьці безымяннага жука, якога ўсе называюць проста Рыцарам, у даўно закінутых комах Сьвятагнязда (Hallownest). Некаторыя крытыкі назвалі гульню адной з найбольш атмасфэрных і якасных мэтраідваніяў, а таксама клясыкай жанру. У лютым 2019 года было продана 2.8 мільёнаў копіяў гульні. Працяг Hollow Knight: Silksong знаходзіцца ў распрацоўцы.

Гульнявы працэс

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Аснавная частка гульнявога працэсу Hollow Knight зьвязана з дасьледаваньнем сьвету гульні, які зьмяшчае ў сабе дзяленьне на плятформы, пошукі сэкрэтаў й баёў з варагамі, якіх вы сустрэніце. Гульцы дасьледуюць вялічэны сьвет, карыстаючы асаблівыя паляпшеньні дзеля перамяшчэньня й прыёмы з баявой сыстэмай (ударыць уніз па ворагу, каб стрыбнуць ад яго). У многіх зонах ёсьць перашкоды, якія можна перасіліць толькі перамагчы пэўных босаў і атрыматы паляпшэньне, што выпалі зь іх. Такім чынам гульцам прыходзіцца вяртацца ўва ўжо дасьледаванныя зоны дзеля пошуку сэкрэтаў або працягу сюжэту. Некаторыя зоны зьмяняюцца зь цягам гульні, а таму паўторнае адведваньне іх часам нясе сюрпрызы. Кожная зона зьвязана зь іншаю зонаю некалькімі дарогамі, а таму праходзіць гульню можна па-рознаму. У кожнай зоны ёсьць свая мапа, але спачатку яны схована. Дзеля атрыманьня мапы трэба знайсьці картографа ў кожнай зоне ды набыць мапу ў яго за тутэйшую валюту гео, ці набыць яе ў краме ягонай жонкі ў першай лякацыі, пасьля чаго самастойнв запоўняць яе шляхам адведваньня лякацыяў.

Баявая сыстэма аснована на карыстаньні галоўным героем цьвіка (Nail) — тутэйшага аналяга мяча. Атакаваць можна ў чатарох кірунках — да гары, ўніз, направа, налева. Цьвік можа быць палепшаны некалькі разоў у коваля, таксама можна вывучыць спецыяльныя тэхнікі валоданьня цьвікам у майстраў боя, пры сустрэцы зь імі. Ударыць па варагам накаплівая спецыяльны рэсурс — душу, каторы можна выкарыстоўваць на лекаваньне альбо выкарыстаньне заклінаньне.

Калі пэрсанаж загінае — ён страчае ўсю назьбіраную валюту, а на яго месцы зьяўляецца цень пэрсанажа якая будзе намагацца забіць вас, але толькі да пэўнага этапу гульні. Калі забіць цень, тады пэрсанаж адновіць усю назьбіраную валюту ды душу на момантт сьмерці.

  1. 1 2 3 4 5 Steam — 2003.
  2. https://steamcommunity.com/games/367520/announcements/detail/525075250162307643
  3. https://teamcherry.com.au/hollow-knight-launches-on-nintendo-switch-today/
  4. 1 2 https://www.microsoft.com/en-us/p/hollow-knight-voidheart-edition/9mw9469v91lm
  5. Prescott S. Hollow Knight, a beautifully animated 2D platformer, releases this month (анг.) // PC GamerFuture plc, 2017. — ISSN 1351-3540
  6. Karoglou M. Hollow Knight: Silksong Fans Should Check Out New November 2023 Platformer The Last Faith (анг.) // Game Rant — 2023.
  7. Muhammad W. Best Soulslike Metroidvania Games, Ranked (анг.) // Game Rant — 2023.
  8. https://composerlarkin.com/portfolio-item/hollow-knight/
  9. 1 2 https://www.hollowknight.com/
  10. Hollow Knight - Un jeu d'aventure | Made with Unity (фр.)
  11. https://www.nintendo.com/games/detail/hollow-knight-switch/
  12. https://store.playstation.com/en-us/product/UP1822-CUSA13632_00-HOLLOWKNIGHT18US