Fila

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
FILA
FILA Holdings Corp.
Тып Публічная кампанія
Лістынг на біржы Карэйская біржа
Заснаваная 1911
Заснавальнікі Эторэ Філа, Джансэвэро Філа
Краіна Паўднёвая Карэя
Разьмяшчэньне Сэул, Паўднёвая Карэя
Адрас East central tower 1077, Cheonho-daero, Gangdong-gu, Seoul 18F
Ключавыя фігуры Юн Су Юн, старшыня; Юн Кын Чан, дырэктар
Галіна Лёгкая прамысловасьць
Прадукцыя Спартовае адзеньне, абутак, аксэсуары
Абарачэньне 3,337 млрд. USD (2022)[1]
Апэрацыйны прыбытак 348,058 млн. USD (2022)[2]
Чысты прыбытак 374,035 млн. USD (2022)[3]
Лік супрацоўнікаў 68[4]
Матчына кампанія FILA Korea Ltd.
Даччыныя кампаніі Acushnet Company

FILA (па-карэйску: 휠라, па-беларуску: Філа)  — брэнд спартовага адзеньня і тавараў для актыўнага адпачынку, а таксама паўднёвакарэйская кампанія-вытворца такіх тавараў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кампанія Fratelli Fila S.p.A. была заснаваная ў 1911 годзе ў Італіі ў горадзе Б’ела братамі Эторэ й Джансэвэро Філа. Першапачаткова яна займалася часаньнем воўны і вытворчасьцю тканін, а з 1923 перайшла на пашыў адзеньня, перадусім цёплай бялізны для жыхароў Альп. У 1973 занялася стварэньнем спартовага адзеньня для тэніса, лыжнага спорту, гольфа, яхтынга, а таксама падпісала спонсарскі кантракт з будучай зоркай мужчынскага тэнісу Б’ёрнам Боргам.

У 2005 карэйскі мэнэджмэнт выкупіў рэгіянальную частку бізнэса і стварыў назалежную структуру FILA Korea, якая апэравала брэндам FILA па ліцэнзійнай дамове. У 2007 FILA Korea выкупіла брэнд разам з усімі даччынымі кампаніямі, а ў 2010 выйшла на Карэйскую біржу як юрасоба FILA Holdings Corp.

Спонсарства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш вядомыя спартоўцы, якія мелі ў сваім гардэробе адзеньне альбо абутак FILA:

Тэніс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Баскетбол[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Горныя лыжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1986 Райнгольд Мэснэр падняўся на Эвэрэст у вопратцы FILA.

У кастрычніку 2019 было абвешчана, што паўднёвакарэйскі поп-гурт BTS стаў глябальным амбасадорам брэнда FILA[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
  2. ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
  3. ^ IR Book // FILA Holdings Corp., 2023 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
  4. ^ FILA Holdings Corp. profile // EnglishDart, 21 сакавіка 2022 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.
  5. ^ Lily Pace. BTS Are Now Global Brand Ambassadors For Fila // Billboard, 1 кастрычніка 2019 г. Праверана 5 жніўня 2023 г.