Альбэрта Томба
| Альбэрта Томба | |
Альбэрта Томба ў 2009 годзе | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 19 сьнежня 1966[1][2] (59 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Рост | 182 см |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | гарналыжны спорт |
| Прафэсійная кар’ера | 1984—1998 |
Узнагароды і мэдалі | |
Альбэрта Томба (па-італьянску: Alberto Tomba) — знакаміты італьянскі гарналыжнік, трохразовы алімпійскі чэмпіён, двухразовы чэмпіён сьвету, уладальнік Кубка сьвету. Спэцыялізаваўся ў слалёме і гіганцкім слалёме.
Спартыўная мянушка — «Томба ля Бомба» (па-італьянску: Tomba la Bomba). Алімпійскі чэмпіён 1988 году ў слалёме і гіганцкім слалёме (Калгары, Канада). У 1992 годзе на Алімпіядзе ў Альбэрвілі (Францыя) выйграў «золата» ў гіганцкім слалёме і «срэбра» ў слалёме. Там жа Томба быў удастоены гонару несьці сьцяг Італіі на цырымоніі адкрыцьця Алімпіяды.
Яшчэ адно «срэбра» Томба выйграў на слалёмных трасах Лілегамэра (Нарвэгія) у 1994 годзе.
Фінішаваў без узнагарод на Алімпіядзе-98 у Нагана (Японія).
Падчас урачыстага адкрыцьця Алімпійскіх гульняў-2006 у Турыне Томба занёс алімпійскую паходню на стадыён.
Уладальнік Кубка сьвету па гарналыжным спорце ў агульным заліку ў сэзоне 1994-95. У 1998 годзе пайшоў зь вялікага спорту, атрымаўшы ў агульнай колькасьці 50 перамог у Кубку сьвету (35 — слалём, 15 — гіганцкі слалём). Па ліку перамог на этапах Кубка сьвету саступае толькі Інгэмару Стэнмарку (86) і Гэрману Маеру (54).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ IMDb (анг.) — 1990.
- ↑ Alberto Tomba // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Alberto Tomba // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Большая российская энциклопедия (рас.) — Москва: Большая российская энциклопедия, 2004.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт Архівавана 14 снежня 2009. (італ.)
- Нарадзіліся 19 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Італьянскія гарналыжнікі
- Італьянскія алімпійскія чэмпіёны
- Італьянскія гарналыжнікі і гарналыжніцы на Алімпійскіх гульнях
- Алімпійскія чэмпіёны па гарналыжным спорце
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1988 году
- Чэмпіёны зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 1992 году
- Прызэры зімовых Алімпійскіх гульняў 1994 году
- Чэмпіёны сьвету па гарналыжным спорце
- Уладальнікі Кубка сьвету па гарналыжным спорце