Chiefs Band

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Chiefs Band
Інфармацыя
АдкульМенск, Беларусь
Мовабеларуская, ангельская
Жанр(ы)джаз, фанк
Зьвязаныя праектыTrubetskoy
УдзельнікіАлесь-Францішак Мышкевіч
Юры Селязьнёў
Андрэй Барыла
Андруха «Дзікі» Якубчык
Андруша Альфер
Паўлік Мамонаў
Аляксандр Івашкевіч
Паўло Трыпуць

Chiefs Band (па-беларуску: Група кіраўнікоў) — беларускі джаз-фанк-гурт[1].

Гісторыя гурту[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гурт быў створаны ў 2005 годзе бас-гітарыстам Алесям-Францішкам Мышкевічам. Дэбютны альбом гурту ўвайшоў у дзесяць найлепшых беларускіх альбомаў першай паловы 2012 году паводле музычных крытыкаў[2]. Самі музыкі пра свой гурт[3]:

«Сонечны Chiefs Band здольны падняць паніклы дух, вярнуць у тонус арганізм, змучаны буднямі, аднавіць імунітэт супраць захворванняў і ўсяляк весяліць любога чалавека.»

Гурт прымаў удзел у фэстах «Евразия-2013» у Арэнбургу, «Фонари-2013» Сафонава, «Just Jazz» у Вялікім Ноўгарадзе, «Jazz Mar 2012» Нарьян-Мар, «Jazz in Звенигород», «Live in Blue Bay 2012» у Кактэбелі. Рэцэнзіі на творчасць гурту зьмяшчаў інтэрнэт-часопіс «Jazz-квадрат» (нумары ад 12.08.2013 і 15.03.2013). Музыкі гралі свае праграмы ў менскім паб-клюбе «ГРАФФІТІ», маскоўскім «Китайский летчик Джао Да», а таксама ў клюбе вядомага джазмэна Аляксея Казлова[4].

Стварылі кавер вядомай кампазіцыі «Damage» праекту The Winery Dogs за што атрымалі падзяку ад аўтараў-амерыканцаў. 19 верасьня 2012 году Алесь-Францішак Мышкевіч даў інтэтвью на «Радыё Свабода» у Празе[5].

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Арыгінальная назва Па-беларуску
2012 Jazz Pirates Джаз піраты

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Jazz’n’Funk: группа «Chiefs Band»(недаступная спасылка) Афиша.tut.by  (рас.)
  2. ^ Лучшие альбомы 2012: топ-10 за первое полугодие Музыкальный гид experty.by  (рас.)
  3. ^ Чифс Бэнд (Chiefs Band)(недаступная спасылка) Event-агентство Промоутер  (рас.)
  4. ^ Chiefs Band ГРАФФИТИ
  5. ^ Chiefs Band «отбелорусят» джаз Белорусские новости  (рас.)
  6. ^ «Chiefs Band» (Беларусь) Клуб Алексея Козлова  (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]