Перайсьці да зьместу

Jazz Pirates

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Jazz Pirates
Альбом Chiefs Band
Выдадзены 2012
Жанр бульба-фанк-джаз
Працягласьць 47:17
Выдавец «Вигма»

Jazz Piratesанг. — «Джаз піраты») — альбом беларускага гурта «Chiefs Band», запісаны ў 2012 годзе[1].

Гісторыя стварэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Альбом запісаны і выдадзены ў 2012 годзе. У альбом увайшло дзевяць кампазыцыяў: пяць вакальных і чатыры інструмэнтальныя. Большасьць кампазыцыяў альбома — аўтарская музыка гурта. Увайшла ў альбом і песьня швэдзкага музыкі Нільса Ляндгрэна «У любы час, у любым месцы», для якой гурт зрабіў уласную аранжыроўку[2].

  1. «Wild»
  2. «Gonne Make My Funky»
  3. «Music in My Head»
  4. «New York City»
  5. «Lady of Sunshine»
  6. «Час» (Overtime)
  7. «Anytime, Anywhere» (live)
  8. «Lucky Strike» (2007)
  9. «Ukraine» (live, instrumental version)

Музычны крытык В. Сямашка адзначыў, што пры ўсёй годнасьці, ладнасьці ды прафэсійнасьці ансамбль прытрымліваецца даволі вузкіх стандартаў, камбінуе пазнавальныя рытмы, гармоніі ды хады, ствараючы саўндтрэк для тэматычных карпаратываў кшталту NY-style[3].

Пазытыўныя рэцэнзіі на альбом далі джазавы часопіс «Jazz-квадрат»[4] ды «Jazz Radio»[5].

Аднак журналіст Ільля Маліноўскі адзначае[6]:

Жывыя выступы гурта — гэта нешта сапраўды выбітнае, такога драйву са сцэны яшчэ пашукаць! А вось запіс атрымаўся нейкі плоскі і не чапляе. І гэта пры тым, што тры зь дзевяці песень былі запісаныя «на жыва». То бок, усе музыкі пішуцца ў студыі адначасова, адным агульным дублем, але кожны інструмэнт кладзецца на сваю гукавую сьцежку, а потым зводзіцца ды майструецца. Пры гэтым усё гучыць да месца, няма лішніх партыяў, няма пустэч… Разумееш, што шчыльнасьць гучаньня павінна быць вельмі вялікай, а яе чамусьці няма. І гэта ўжо, хутчэй за ўсё, пытаньне да гукарэжысэра.

Іншыя ўдзельнікі запісу

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Дзяніс Шураў — пэркусія (3, 4, 5)
  • Юры Рубанік — клявішы (1, 6, 7, 9)
  • Іван Бартноўскі — саксафон (6, 8)
  • Рома Язукевіч — трамбон (8)
  1. ^ Chiefs Band. Презентация альбома Jazz Pirates (рас.) Jazzmap.ru
  2. ^ Альбом «Jazz Pirates» группы Chiefs Band Территория творческой свободы Musecube (рас.)
  3. ^ Внештатный эксперт В.Семашко: Chiefs Band Jazz Pirates Музыкальный гид experty.by
  4. ^ Chiefs BandJazz Pirates Jazz-квадрат (рас.)
  5. ^ Chiefs BandJazz Pirates (2012)(недаступная спасылка) Jazz Radio  (рас.)
  6. ^ Ільля Маліноўскі (29 траўня 2012) Chiefs Band — Jazz Pirates. euroradio.fm. Праверана 16 кастрычніка 2024 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]