Avangar

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кібэрспартовы клюб
Avangar
AVG
Краіна Казахстан
Заснаваны 2017 год
Мэнэджар Кім Ён Ґун
Спонсары
Падразьдзелы
  • Counter-Strike: Global Offensive
  • PlayerUnknown’s Battlegrounds
  • Вэб-сайт http://avangar.kz/

    Avangar — казаская мультыґеймінґавая кібэрспартовая арґанізацыя. Мае склады па дысцыплінах Counter-Strike: Global Offensive ды PlayerUnknown’s Battlegrounds[1].

    У 2019 годзе каманда па CS:GO займае 2 месца на StarLadder & i-League Berlin Major 2019 ды 1 месца на BLAST Pro Series Moscow 2019[2]

    Стварэньне арґанізацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Арганізацыя была заснаваная 17 ліпеня 2017 року. Ґенэральны мэнэджар Avangar Кім Ён Ґун у інтэрвію GameInside.ua сказаў


    « Мы самі па сабе заўсёды захапляліся гульнямі, сачылі за навінамі і ў нас была свая сетка кампутарных клюбаў, дзе гулялі добрыя гульцы. На гэтым ґрунце мы стварылі ліґу, дзе знайшлі, у прыватнасьці, гульцоў дадзенага складу і прыйшла ідэя, што гэтую індустрыю можна прафінансаваць, сабраць прафэсіяналаў, потым сабраць хлопцаў, навучыць іх і дайсьці да сваёй мэты. Спонсарамі ё мы самі, гэта наш праект. »

    Таксама Кім Ён Ґун распавёў, што першапачаткова ў гульцоў былі праблемы з дысцыплінаю і маральлю, а ў арґанізацыі было мала досьведу з заменаю гульцоў. Мэтаю арґанізацыі ё лідэрства на тэрыторыі СНД, тым ня менш, праект разьлічаны як міжнародны і плянуецца ўцягваньне камандаў і з Эўропы, і з Амэрыкі[3].

    Counter-Strike: Global Offensive[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    18 сакавіка 2019 року гулец Айдын KrizzeN Турлыбекаў быў пераведзены з асноўнага складу ў запас праз праблемы з здароўем. Яго замяніў Санжар SANJI Куліеў[4].

    25 чэрвеня 2019 року да складу далучыўся Даўрэн «AdreN» Кыстаўбаеў. Ён замяніў Бэктыяра fitch Бахытава, якога перавялі ў запас 24 чэрвеня. Раней Даўрэн гуляў у камандзе FaZe Clan. Разам зь ёю ён выйграў ELEAGUE CS:GO Invitational 2019 ды BLAST Pro Series Miami 2019[5].

    Аляксей Qikert Голубеў распавёў, што яго запрашалі ў склад Natus Vincere па CS:GO, але ён адмовіўся. Ён выказаў адданасьць камандзе і ґенэральнаму дырэктару. Калі Qikert гуляў у CS:GO без калектыву, ён ужо зьбіраўся выдаляць гульню, але яму напісаў ґенэральны дырэктар Avangar і запрасіў у каманду[6].


    « Ён паклікаў мяне да сябе ў калектыў, і пасьля року трэнаваньняў і буткэмпаў мы пачалі паказваць вынік. Калі ён спытаў мяне, ці пайду я ў NAVI ці яшчэ кудысь, я адказаў: «Не, я пакіну цябе толькі пасьля таго, як зраблю ўтройчы больш, чым ты зрабіў для мяне». »

    У 2019 годзе каманда дамаглася вялікіх посьпехаў: заняла 2 месца на StarLadder & i-League Berlin Major 2019, саступіўшы чэмпіёну сьвету Astralis у фінале[7], перамаглі на BLAST Pro Series Moscow 2019[8]. Такім чынам яны зарабілі 275 000 даляраў за 2,5 тыдні. Пасьля гэтага каманда паднялася на 4 радок сярод лепшых камандаў усяго сьвету[9].

    Актуальны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Мянушка Поўнае імя
    Сьцяг Расеі Jame Джамі Алі
    Сьцяг Казахстану AdreN Даўрэн Кыстаўбаеў
    Сьцяг Казахстану Qikert Аляксей Голубеў
    Сьцяг Казахстану buster Цімур Тулепаў
    Сьцяг Узбэкістану SANJI Санжар Куліеў

    Трэнэр каманды: Сьцяг Казахстану Дастан «dastan» Акбаеў

    PUBG[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Першы склад Avangar па PUBG быў сфармаваны ў кастрычніку 2017 року. Каманда перамагала на такіх турнірах як IEM XII Katowice PUBG Invitational ды OGN Super League Europe на мапе Erangel. Адбіралася на PUBG Global Invitational 2018, дзе заняла 5 і 16 мейсцы ў турнірах ад першае і трэцяе асобы адпаведна.

    12 жніўня 2019 року падразьдзел быў зачынены, а гульцы выстаўленыя на трансфэр[10].

    Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

    Мянушка Поўнае імя
    Сьцяг Расеі azverin Міхаіл Навуменка
    Сьцяг Расеі Maxiz0r Максім Татарынцаў
    Сьцяг Расеі 0nuqtive Аляксей Труфанаў
    Сьцяг Расеі buster Тарас Бязьязычны

    Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]