Чапля шэрая
Выгляд
(Перанакіравана з «Ardea cinerea»)
| Чапля шэрая | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Разьдзел | Эўметазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі |
| Атрад | Буслападобныя |
| Сямейства | Чаплевыя |
| Род | Сапраўдныя чаплі |
| Від | Чапля шэрая |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ardea cinerea, Linnaeus, 1758 | |
| Арэал | |
| Арэал | |


Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.
Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».
Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |