Чапля шэрая

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чапля шэрая
Ardea cinerea 2.jpg
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Разьдзел Эўметазоі
Тып Хордавыя
Кляса Птушкі
Атрад Буслападобныя
Сямейства Чаплевыя
Род Сапраўдныя чаплі
Від Чапля шэрая
Бінамінальная намэнклятура
Ardea cinerea, Linnaeus, 1758
Арэал
Ardea cinerea map.png
Арэал
WikiSpecies notext.svg [[wikispecies:Ardea cinerea, Linnaeus, 1758|Чапля шэрая на Віківідах]]
Чэрап
Ardea cinerea

Шэрая чапля (Ardea cinerea) — буйная балотная птушка семейства чаплевых.

Можа дасягаць 0,9-1,0 мэтру ў даўжыню. Пры гэтым размах яе крылаў дасягае 1,75-1,95 мэтру. Галава вузкая зь вялікай дзюбай. На патыліцы маюцца чорныя пер’і, якія зьвісаюць з галавы. Апярэньне галавы, шыі і ніжняй часткі цела брудна-белага колеру, астатняй часткі цела — сінявата-шэрае. Лапы жаўтавата-шэрыя. Крык птушкі рэзкі, хрыплы, каркаючы. Атрымліваецца штосьці накшталт «фраарк».

Шэрая чапля мае досыць шырокае распаўсюджаньне. Яе можна сустрэць ва ўмераным клімаце Эўропы, Азіі. Водзяцца яны і ў асобных рэгіёнах Афрыкі. Жыве ўздоўж балот, рэк, азёраў.