Перайсьці да зьместу

500-годзьдзе бітвы пад Воршай (манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авэрс манэты
Рэвэрс манэты

«500-годзьдзе бітвы пад Воршай» (па-ўкраінску: 500-річчя битви під Оршею) — юбілейная манэта ў 5 грыўняў, выпушчаная Нацыянальным банкам Украіны. Яна прысьвечаная пераможнай бітве войска Вялікага Княства Літоўскага з войскам Маскоўскага княства пад Воршай.

Перамога ў бітве пад Воршай 1514 г. спыніла наступ войска князя маскоўскага Васіля III і мела вялікае міжнароднае значэньне. Армія Вялікага княства Літоўскага на чале зь вялікім гетманам і князем Канстантынам Астроскім складалася зь ліцьвінаў, русінаў, палякаў і жмудзінаў. Адпаведна продкаў сёньняшніх беларусаў, украінцаў, палякаў і летувісаў.

Манэта ўведзена ў абарачэньне 15 кастрычніка 2014 году. Яна належыць да сэрыі «Іншыя манэты».

Намінал грн. Мэтал Маса, г Дыямэтар, мм Якасьць
вырабу
Рант Наклад, адзінак
5 нэйзыльбэр 16,54 35,0 анцыркулэйтэд гафрыраваны 30 000

На авэрсе манэты разьмешчаныя: угары невялікі Дзяржаўны герб Украіны, справа ад якога разьмешчаны надпіс «УКРАЇНА», пад якім год чаканкі манэты «2014» і намінал — «П’ЯТЬ ГРИВЕНЬ», у цэнтры — кампазыцыя з чатырох мячоў, якія сымбалізуюць чатыры вайсковыя супольнасьці народаў: беларуская, польская, украінская, летувіская. Кропку перасячэньня мячоў вянчае стылізаваны вянок з дубовага лісьця — сымбаль баявой славы і перамогі. Справа разьмешчаныя лягатып Манэтнага двара Нацыянальнага банку Ўкраіны.

На рэвэрсе манэты адлюстраваная сымбалічная кампазыцыя бітвы, у аснове якой ляжаць стылізаваныя фрагмэнты палатна «Аршанская бітва», створанага невядомым удзельнікам бітвы. справа ад князя Канстантына Астроскага стылізаваныя надпісы: «БИТВА» / «ПІД» / «ОРШЕЮ» (уверсе зьлева), «500» / «РОКІВ» (справа ўнізе).

  • Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук.
  • Скульптары: Уладзімер Дзям’янка, Анатоль Дзям’янка.

Падчас уводу манэты ў абарачэньне ў 2014 годзе, Нацыянальны банк Украіны прадаваў манэту праз свае аддзяленьні па кошце 25 грн.

Фактычная прыблізная вартасьць манэты зьмянілася наступным чынам:

Год 2015 2016 2017 2018 2019
Кошт, грн. 45 50 60 65 70