2-я дывізія «Шкулцеты»
Выгляд
2-я дывізія «Шкулцеты» | |
2. divízia „Škultéty“ | |
Гады існаваньня | 26 жніўня — 7 кастрычніка 1939 году |
---|---|
Краіна | Славаччына |
Уваходзіць у | Палявая армія «Бэрналак» |
Тып | пяхота |
Функцыя | падтрыманьне нямецкага наступленьня |
Войны | Другая сусьветная вайна |
Удзел у | Уварваньне ў Польшчу |
Вядомыя камандзіры | Аляксандар Чундэрлік |
2-я дывізія «Шкулцеты» (па-славацку: 2. divízia „Škultéty“) — баявая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, утвораная напярэдадні ўварваньня ў Польшчу. Дывізія названая на гонар літаратурнага крытыка й гісторыка Ёзэфа Шкулцетага.
Фармаваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Па перадысьлякацыі дывізіі на ўсход 5-ы пяхотны полк быў перададзены 3-й дывізіі. Штаб дывізіі знаходзіўся ва Ўранаве-над-Топляй.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Склад напярэдадні ўварваньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Таксама былі вылучаныя асобныя батальёны з вайсковых частак, якія мелі кодавыя назовы.
- Камандоўскі штаб — камандовец Ян Імра ( зь 5 верасьня — падпалкоўнік Аляксандар Чундарлік).
- 2-і пяхотны полк «Расьціслаў» — камандовец маёр пяхоты Юліюс Смутны.
- 2-і пяхонты батальён «Вольга»
- 3-і пяхонты батальён «Ружа»
- 2-і гарматны полк «Мілан» — камандовец маёр пяхоты Францішак Кракоўскі.
- 1-ы гарматны дывізіён «Людміла»
- 2-і гарматны дывізіён «Клімэнт»
- 4-ы гарматны дывізіён «Жнівень»
Склад на 11 верасьня 1939 году[1]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камандоўскі штаб (Стропкаў)
- 2-і пяхотны полк (Бардэёў)
- 3-і пяхотны полк (Стропкаў)
- 2-і гарматны полк бяз III/2 дывізіёна (Мінялаўбарцэ)
- Сапэрныя часткі, часткі сувязі, вялікакаліберныя кулямёты супраць лётніцтва (каля Стропкава)
Склад на 18 верасьня[2]
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камандоўскі штаб (Уранаў)
- 3-і пяхотны полк (Славацкая Крайня)
- 5-ы пяхотны полк (Уранаў)
- 21-ы пяхотны полк (Міхалаўцэ)
- 2-і гарматны полк (Чэмэрнэ)
- 2-я матарызаваная сапэрная рота (Стропкаў)
- 2-я сапэрная рота, моставае ўсталяваньне ч.2 (Стропкаў)
- 2 вялікакаліберныя кулямёты супраць лётніцтва (Стропкаў)
- Батальён сувязі (Уранаў)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 102. — ISBN 80-969375-1-0
- ^ Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 104. — ISBN 80-969375-1-0
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Igor Baka Slovenská republika a nacistická agresia proti Poľsku. — 2006. — С. 47, 87. — ISBN 80-969375-1-0
- Martin Lacko PROTI POĽSKU Odraz ťaženia roku 1939 v denníkoch a kronikách slovenskej armády. — Bratislava: Ústav pamäti národa, 2007. — С. 7. — ISBN 978-80-89335-00-8
|
Гэта — накід артыкула пра Славаччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |