Перайсьці да зьместу

1-я дывізія «Янашык»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1-я дывізія «Янашык»
1. divízia „Jánošík“
Гады існаваньня 26 жніўня — 7 кастрычніка 1939 году
Краіна Славаччына
Уваходзіць у Палявая армія «Бэрналак»
Тып пяхота
Функцыя падтрыманьне нямецкага наступленьня
Войны Другая сусьветная вайна
Удзел у Уварваньне ў Польшчу
Вядомыя камандзіры Антон Пуланіх

1-я дывізія «Янашык» (па-славацку: 1. divízia „Jánošík“) — баявая адзінка Першае Славацкае Рэспублікі, утвораная напярэдадні ўварваньня ў Польшчу.

Фармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Таксама 26 жніўня ўжо быў выдадзены прыказ на перадысьлякацыю дывізіі на лінію ЛевачаСьпішске-ПодградзьдзеСьпішска-Нова-ВесПрэшаў. На другі дзень камандоўства дывізіі было накіраванае ў Сьпішску-Нову-Вес. 31 жніўня дывізія была ўзмоцненая 1-ым пяхотным полкам, які быў вылучаны са складу 3-й дывізіі. Таксама да дывізіі далучыўся 6-ы пяхотны полк, які быў ўтвораны ў выніку задзіночаньня 1-га, 3-га і 4-га самастойных батальёнаў. Да гэтага 6-ы пяхотны полк належыў да 2-й дывізіі. Аднак адначасова з дывізіі былі вылучаныя 5-ы пяхотны полк як мабільны рэзэрв і 2-і самастойны батальён, які разам з 5-м і 6-м самастойным батальёнам утварыў 21-ы пяхотны полк у складзе 3-й дывізіі.

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад напярэдадні ўварваньня[1][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Камандовец дывізіі — генэрал другой клясы Антон Пуланіх.
  • 1-ы пяхотны полк «Палё» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Павэл Куна.
  • 4-ы пяхотны полк «Ёзэф» — камандовец падпалкоўнік пяхоты Ладзіслаў Бодзіцкі (з 14 верасьня — маёр пяхоты Эміл Крываш).
  • 6-ы пяхотны полк — камандовец маёр пяхоты Мікулаш Маркус.
  • 1-ы гарматны полк — камандовец маёр артылерыі Мірка Вэсэл.

Склад на 11 верасьня 1939 году[2][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Склад на 18 верасьня[3][рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Камандоўскі штаб (Сьпішска-Нова-Вес)
  • 4-ы пяхотны полк (Попрад)
  • 6-ы пяхотны полк (Грабушыцэ)
  • 35-ы пяхотны полк (Левача)
  • 1-ы гарматны полк (Сьпішска-Нова-Вес)
  • II/4 гарматны дывізіён (дакладна невядома)
  • 1-я матарызаваная сапэрная рота (Мэдзілаборцэ)
  • Моставае ўсталяваньне ч.1 (Сьпішска-Нова-Вес)
  • 1 вялікакаліберны кулямёт супраць лётніцтва (Мэдзілаборцэ)
  • Батальён сувязі (Сьпішска-Нова-Вес)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]