18-ы полк пяхоты (Герцагства Варшаўскае)
18-ы полк пяхоты | |
18 Pułk Piechoty | |
Гады існаваньня | 1812—1813 |
---|---|
Краіна | Герцагства Варшаўскае |
Уваходзіць у | Армія Герцагства Варшаўскага |
Тып | лінейная пяхота |
Колеры | чырвона-блакітныя (імаверна) |
Войны | Вайна 1812 году |
Удзел у |
Абарона Вільні Абарона Модліну |
Вядомыя камандзіры | Аляксандар Хадкевіч |
18-ы полк пяхоты (па-польску: 18 Pułk Piechoty) — полк лінейнае пяхоты войска Генэральнае Канфэдэрацыі Варшаўскага герцагства, створаны на загад Напалеона летам 1812 году з рэкрутаў і дабраахвотнікаў Літоўскага генэрал-губэрнатарства.
Шлях палку
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэкруты ў пяхотны полк набіраліся збольшага зь Віленскага дэпартамэнту. Полк стаяў у Вільні.
10 сьнежня 1812 году полк прымаў удзел у абароне Вільні. Адыйшоў у Варшаву. Быў далучаны да гарнізона Модліну (з 1961 году частка Новага Двуру Мазавецкага), дзе ўдзельнічаў ў ягонай абароне. Тамсама ў студзені 1814 году полк склаў зброю.
Па адрачэньні Наполеона расейскі імпэратар Аляксандар I даў згоду на вяртаньне вайсковых фармаваньняў герцагства ў Царства Польскае. Яны павінныя былі скласьці аснову ў фармаваньні Войска Царства Польскага на чале з князем Канстантынам. 13 чэрвеня 1814 году было вызначанае месца кватараваньня ў Быдгашчы. Аднак полк у складзе войска Царства Польскага не аднаўляўся, бо Царства мусіла мець толькі 12 пяхотных палкоў. Новыя пяхотныя палкі былі сфармаваныя толькі з пачаткам паўстаньня 1830—1831 гадоў.
Афіцэрскі склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камандоўцам палку быў прызначаны Аляксандар Хадкевіч. Ягоным намесьнікам і фактычным кіроўніком палку стаў маёр Міхал Шугар (па-польску: Michał Suhr), былы камандовец батальёну 17-га палку пяхоты.
Камандоўцамі батальёнаў сталі: Станіслаў Трамбіцкі (па-польску: Stanisław Trębicki), былы капітан 2-га палку пяхоты, Казімер Слупецкі (па-польску: Kazimerz Słupecki), былы капітан 2 палку пяхоты, Францішак Ролянд (па-польску: Franciszek Roland), былы капітан 6-га палку пяхоты.
Строй
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Строй жаўнераў быў мадэлі 1810 году як у войску Герцагства Варшаўскага.
Сымболіка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палкавыя сьцягі не захаваліся. Гембажэўскі апісваў сьцяг 19-га палку пяхоты як чырвона-блакітны зь белым арлом. Імаверна, сьцяг 18-га палку пяхоты быў падобны. У Варшаве захоўваюцца чырвона-блакітныя сьцягі з арлом без нумара палку з 1812 году. Імаверна, сярод іх ёсьць сьцягі палкоў з тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.
Артыфакты з музэяў і прыватных калекцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Вільні зараз захоўваюцца:
- Адбітак пячаткі з надпісам «18-ы полк пяхоты Польскага Войска» на польскай мове і выявай Арла з Пагоняй.
- Дакумэнт, які выдаваўся жаўнерам 18 палку пяхоты на польскай мове. Імя не ўпісанае. Прысутнічае адбітак пячаткі зт імем Хадкевіча і выявай Арла з Пагоняй.
У прыватных калекцыях знаходзяцца гузікі гэтага палку вялікія й малыя. Гузікі латунныя, пуклыя, з падвойным кантам, ножка пляскатая сьвідраваная. На гузіку лічба 18 ў лабрах.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Andrzej Tomaszewicz. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego w roku 1812 // Nasz Czas.– 2006.–№18.
- Baginski W. Dawne guziki polskie.–Kraków: Naklad towarzystwa numizmatycznego, 1899.
- Bronislaw Gembarzewski. Wojsko Polskie, Księstwo Warszawskie 1807-1814. Warszawa, 1905, reprint wyd. Kurpisz, Poznan, 2003.
- Gaidis H.L. Napolеon's Lithuanian Forces //LITUANUS.–1984.–Volume 30., №1.
- Guziki. Polskie guziki wojskowe od XVI do konca XX wieku. Przewodnik dla kolekcjonerow.-Warszawa, 1999.
- Historia 17 pulku ulanow na tle wojsk litewskich 1812-1814 / Jozef Tyszkiewicz w opracowaniu Dariusza Nawrota i Andrzeja Nieuwaznego.– Gdynia: Wydawnictwo "Armagedon Books", 2004.
- John R. Elting. Napoleonic uniforms vol. I – IV, 1993.
- Les uniformes de l`Armee Francaise. / Lienhart, Humbert.–Leipzig, 1908.
- Nawrot D. Litwa I Napoleon w 1812 roky. Katowice, 2008.
- Акты Виленской археографической комиссии. Т. XXXVII. Вильна, 1912.
- Вильна в 1812 году. В память столетней годовщины Отечественной войны. Составил Ф. А. Кудринский. С факсимиле Императора Александра I, Наполеона и некоторых русских генералов. Вильна: Издание Управления Виленскаго Учебнаго Округа Типография А. Г. Сыркина, 1912.
- Вооруженные силы Литовского княжества 1812 года. Кудряшов И.Ю. Москва, 1991.
- Заходні рэгіён Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў. 1805-1815 гады. / В. Швед, С. Данскіх.–Гр.: ГрДУ імя Янкі Купалы, 2006.
- Сборник Императорского Русского исторического общества. Т. 128. Петербург, 1909.
- Часовая мінская газета. 1812 год.–Мн.: Выд. В.Хурсік, 2008.