11 ліпеня (фільм)
| 11 ліпеня | |
| 11 ліпеня | |
Афіша пра выхад фільму „11 ліпеня“ | |
| Жанр | гістарычны фільм |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | |
| У ролях | |
| Кампазытар | |
| Апэратар | |
| Мастак | Мікалай Сувораў[d] |
| Вытворчасьць | Савецкая Беларусь[d] |
| Дата выхаду | 1938 |
| Працягласьць | 84 хвіліна |
| Краіна | |
| Мова | расейская мова |
| Старонка на IMDb | |
«11 лі́пеня» (па-расейску: Одиннадцатое июля) — беларускі фільм рэжысэра Юрыя Тарыча, выпушчаны ў 1938 року. Сфільмаваны на кінастудыі «Совецкая Беларусь». Дзеяньне фільму адбываецца ў часе вайны між Польшчаю і Савецкай Расеяй на тэрыторыі Беларусі.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць]Падзеі фільму адбываюцца ў часе Савецка-польскай вайны. Чырвоная армія адступае з Ігумену перад надыходам польскіх войскаў. Начальнік дывізіі Кузьміч сыходзіць апошнім, пакідаючы ў мястэчку Сьцяпана Паўлюка і прысланага ў армію Цэнтральным камітэтам партыі бальшавікоў работніка Гарановіча, якія павінны арганізаваць партызанскі супраціў.
Паўлюк і Гарановіч злучаюць раскіданыя партызанскія аддзелы ў адзіную частку, хоць гэта зрабіць няпроста: частка партызанаў гатовыя бараніць толькі сваю ўласную вёску. Сьцяпанаў брат Янка Паўлюк, напрыклад, зьбірае да сябе анархічную частку партызанаў, адмаўляючыся аб’ядноўвацца. Калі ў іхнюю вёску прыяжджаюць палякі, каб узяць падводы, Янка спрабуе ўзьняць вяскоўцаў на абарону, аднак Сьцяпан і Гарановіч замест гэтага адводзяць людзей у лес.
Янка Паўлюк спрабуе заручыцца дапамогай супраць палякаў шпіёна Капусты. Калі Капуста прапануе яму выдаць месцазнаходжаньне партызанаў, Янка разумее, што мае справу з гнюсным нацдэмаўскім здраднікам. Але партызанаў выдае іншая асоба — кулацкі шпіён Баравік, які на заданьне дэфэнзывы(d) здолеў прабрацца ў партызанскі аддзел. Янка пасьпявае папярэдзіць пра гэта, але польскія ўланы здолелі атачыць лес і захапіць партызанскі штаб. Янка Паўлюк гіне ў бітве з польскімі жаўнерамі. Партызаны ратуюцца, адступаючы па непраходным балоце, а малодшы брат Паўлюкоў Алесь паказвае ім брод[1]. Палякі спальваюць вакольныя вёскі, старэйшых жыхароў забіваюць, а дзяўчат прымушаюць у гэты час танчыць зь імі.
Чырвоная армія, атрымаўшы падмацаваньне, пераходзіць у наступ. Паўлюк з Гарановічам атрымліваюць заданьне ад камандаваньня дывізіі ліквідаваць агонь польскіх батарэяў, якія стрымліваюць бальшавіцкі наступ. Напаўшы з тылу, аддзел Сьцяпана захоплівае польскія батарэі. Камандзір дывізіі Кузьміч атрымлівае раненьне, і камандаваньне бярэ на сябе Сьцяпан Паўлюк. Палякі адыходзяць зь Менску, жыхары якога з радасьцю сустракаюць прыход чырвонаармейцаў. Фільм сканчаецца сцэнай параду Чырвонай арміі і партызанаў на цэнтральнай плошчы[2].
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Актор | Роля |
|---|---|
| Марыя Дамашова | Цётка Паўлючыха |
| Мікалай Аненкаў | Паўлючысін сын Сьцяпан |
| Рыгор Плужнік | Паўлючысін сын Янка |
| Уладзімер Шыцянкоў | Паўлючысін сын Алесь |
| Кузьма Рутштэйн | Давід Гарановіч |
| Васіль Сафронаў | Дзед Аўлос |
| Уладзімер Лебедзеў | Дзядзька Дрозд |
| М. Аляксеева | Марыля |
| Галіна Інюціна | Таня |
| Іван Клюквін | Кузьміч |
| Сяргей Камароў | Капуста |
| А. Рапнін | Кулік |
| Аляксандар Мельнікаў | Баравік |
| Анатоль Нялідаў | генэрал |
| К. Відзін | начальнік штаба |
| Барыс Штыхлінг | ротмістар |
| Я. Чахаўской | жандар |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Дарагуж, Уладзімір (13 ліпеня 2012) Адзінаццатага ліпеня. Раённы веснік. Праверана 28 сьнежня 2022 г.
- ^ Пілецкі, Змітро (16 сьнежня 2022) Мінск кінематаграфічны: terra incognita вялікага экрана Грамадства / Гісторыя / Кіно. Будзьма беларусамі!. Праверана 28 сьнежня 2022 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- К. Губарэвіч. Фільм аб белапольскай акупацыі // Літаратура і мастацтва. — Менск: 16 ліпеня 1938. — № 39 (381). — С. 3.