Мабілізацыя славацкага войска пачалася 26 жніўня 1939 году. Таксама 26 жніўня ўжо быў выдадзены прыказ на перадысьлякацыю дывізіі на лінію Левача—Сьпішске-Подградзьдзе—Сьпішска-Нова-Вес—Прэшаў. На другі дзень камандоўства дывізіі было накіраванае ў Сьпішску-Нову-Вес. 31 жніўня дывізія была ўзмоцненая 1-ым пяхотным полкам, які быў вылучаны са складу 3-й дывізіі. Таксама да дывізіі далучыўся 6-ы пяхотны полк, які быў ўтвораны ў выніку задзіночаньня 1-га, 3-га і 4-га самастойных батальёнаў. Да гэтага 6-ы пяхотны полк належыў да 2-й дывізіі. Аднак адначасова з дывізіі былі вылучаныя 5-ы пяхотны полк як мабільны рэзэрв і 2-і самастойны батальён, які разам з 5-м і 6-м самастойным батальёнам утварыў 21-ы пяхотны полк у складзе 3-й дывізіі.