.срб
Выгляд
| .срб | |
| | |
| Уведзены | 3 траўня 2011 (15 гадоў таму) |
|---|---|
| Тып дамэну | Нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню |
| Статус | Дзейны |
| Рэгістратар | «РНИДС» |
| Арганізатар | «РНИДС» |
| Прызначэньне | Для старонак з назваю на сэрбскай мове |
| Выкарыстаньне | Ва ўсім сьвеце |
| Абмежаваньні рэгістрацыі | Толькі кірыліца |
| Дакумэнты | Статут РНИДС |
| Разьвязаньне спрэчак | Правілы спораў |
| Вэб-старонка | рнидс.срб |
.срб — нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню Рэспублікі Сэрбіі. Частка сямейства шматмоўных імёнаў — альбо дамэнных імёнаў (тыя, што не запісаныя лацінскай абэцэдай).
Сеціўнае таварыства па надаваньні імёнаў і нумароў ухваліла прапанову РНИДС аб дазволе на выкарыстаньне дамэну .срб, які стаў другім дамэнам Сэрбіі поруч з .rs[1]. Карыстацца .срб стала магчымым з 3 траўня 2011 году[2]. Продаж .срб пачаўся 27 студзеня 2012. Першая старонка з канчаткам .срб стала рнидс.срб.
Сьпіс назваў старонак .срб[3]:
| .RS канчатак | .СРБ канчатак | зьмест |
|---|---|---|
| .co.rs | .пр.срб | купцы, прадпрыемствы |
| .org.rs | .орг.срб | грамады |
| .edu.rs | .обр.срб | асьвета |
| .in.rs | .од.срб | прапанова «ад» |
Сьпіс дадатковых назваў старонак[4]:
| .gov.rs | .упр.срб | службы, улада |
| .ac.rs | .ак.срб | навуковае сеціва |
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- .rs — іншы нацыянальны дамэн верхняга ўзроўню для Сэрбіі