Інтэрабанг
| Гэты артыкул зьмяшчае спэцыяльныя сымбалі. Без адпаведнай апрацоўкі вываду вы можаце бачыць пытальнікі, квадрацікі ці іншыя сымбалі. |
| Інтэрабанг | |
| ‽⸘ | |
| ◄ ! ¡¿ ? ⸮ ‽ ~ ⹀⸗ . , ► | |
| Іншыя назвы | ⸘ — гнабарэтні |
|---|---|
| Зьвесткі | |
| Тып | друкарскі знак; |
| Назва ў Юнікодзе | ‽: interrobang
⸘: inverted interrobang |
| Юнікод | ‽: U+203D ⸘: U+2E18 |
| HTML | ‽: ‽ ⸘: ⸘ |
| UTF-16 | ‽: 0x203D ⸘: 0x2E18 |
| URL-код | ‽: %E2%80%BD ⸘: %E2%B8%98 |
| Гісторыя | |
| Варыяцыі | ?!, !?, ?!?,?!!, !??, !?! |
| усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога | |
Інтэраба́нг (‽) (па-ангельску: interrobang, ад лац. interrogātiō — «пытаньне» й анг. bang — «клічнік») — знак пунктуацыі, які абмежавана ўжываўся ў 1960—1970-я гады ў амэрыканскай тыпаграфіцы; экспэрымэнтальны знак прыпынку. Інтэрабанг ёсьць лігатурай, якая ўяўляе сабой накладаньне пытальніка й клічніка адно на адно. У беларускай мове для гэтага выкарыстоўваецца пара знакаў «?!», у іншых мовах выкарыстоўваюцца спалучэньне сымбаляў «?!», «!?», «?!?» альбо «!?!». У гішпанскай мове таксама выкарыстоўваюцца сымбалі «¡» і «¿».
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Аўтарская назва знака interrobang аб’ядноўвае пачатак лацінскага слова interrogātīvus («пытальны») і ангельскае слова bang («бац!», «бух!», «бам!»), якое ў жаргоне амэрыканскіх карэктараў пазначае клічнік. Гэтае слова Спэктэр абраў з шэрагу прапанаваных чытачамі яго часопіса, паказаўшы, што хоць ёсьць і больш верныя (exclarotive, exclamaquest), але не настолькі энэрґічныя, як інтэрабанг. Французы прапанавалі іншую назву для гэтага знака — exclarrogatif, пабудаваную з францускіх словаў interrogatif («пытальны») і exclamatif («клічнік»).
У гішпанскай мове
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гішпанскай мове можа выкарыстоўвацца перакулены знак інтэрабангу — gnaborretni (⸘). Gnaborretni (калі перапісваць слова інтэрабанг наадварот па-беларуску — гнабарэтні) — слова interrobang, напісанае наадварот.