Ѷ
Літара кірыліцы іжыца з кендэмай | |
Ѷѷ | |
◄ Ѯ Ѱ Ѳ Ѵ Ѷ Ꙟ А̂ Е̂ И̂ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | архаічная кірылічная літара, альфабэтны; |
Гук | [i] |
Назва ў Юнікодзе | cyrillic capital letter izhitsa with double grave accent
cyrillic small letter izhitsa with double grave accent |
Юнікод | Ѷ: U+0476 ѷ: U+0477 |
HTML | Ѷ: Ѷ, Ѷ ѷ: ѷ, ѷ |
UTF-16 | Ѷ: 0x476 ѷ: 0x477 |
URL-код | Ѷ: %D1%B6 ѷ: %D1%B7 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Ѷ, ѷ (і́жыца з кендэ́май) — архаічная літара кірылічнага альфабэту.
Гук
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Фармальна выбар правільнага чытаньня іжыцы вызначаюць надрадковыя знакі: калі над іжыцай стаіць прыдыханьне й / альбр націск, то гэта галосны [i], а калі нічога не стаіць — то зычны [v]. Для абазначэньня іжыц, якія трэба чытаць як [i], але якія стаяць не ў пачатку слова й ня пад націскам, выкарыстоўваецца спэцыяльны надрадковы знак — кендэма (ѷ), сёньня часам памылкова званы «двайным гравісам». Іжыца з кендэмай асобнай літарай азбукі не зьяўляецца.
Апісаныя правілы выкарыстаньня іжыцы з кендэмай вельмі адрозьніваюцца ад грэцкага ўжываньня двух кропак (дыерэзісу) над літарай іпсылён (ϋ): у грэкаў дыерэзіс над галоснай ставіцца для таго, каб яна не ўтварыла дыфтонг з суседняй галоснай.
У артаграфіі старамаскоўскага зводу царкоўнаславянскай мовы сыстэма была ў цэлым той жа, хоць дыграф ѹ і гамападобны ук у вялікай меры былі ўзаемазаменныя; часта абвяшчалася правіла такога віду: абазначаць гук [у] дыграфам ѹ у пачатку словаў і пад націскам, калі толькі апошняй або перадапошняй перад тым літарай не зьяўляецца О; у астатніх выпадках выкарыстоўваць ук (на практыцы, зрэшты, ад яго адыходзілі ў абодва бакі).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|