Яўген Нікіцін
Яўген Нікіцін | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 красавіка 1993[1][2] (31 год) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 76 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | ДЮСШ-2 Рэчыцкага раёну[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2012—2015 | Дынама Менск | 10 (1) |
2012 | → Бяроза-2010 | 27 (2) |
2013 | → Бяроза-2010 | 14 (8) |
2015 | → Бяроза-2010 | 2 (0) |
2016—2018 | Тарпэда Менск | 57 (8) |
2019—2020 | Спадарожнік | 35 (8) |
2023— | ДЮСШ-2 Рэчыцкага раёну[d] | 3 (0) |
Зборныя | ||
2011 | Беларусь (да 19)[d] | 2 (0) |
2012—2013 | Беларусь (да 21) | 7 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Яўге́н Нікі́цін (нар. 9 красавіка 1993 году) — беларускі футбаліст, нападнік рэчыцкага ДЮСШ-2.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец ДЮСШ гораду Рэчыцы. З 2010 году выступаў за дубль менскага «Дынама». Сэзон 2012 году правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010», а першую палову 2013 году зноў гуляў за дубль «Дынама». Забіўшы за паўгады ў турніры дублёраў 7 галоў, улетку 2013 году зноў выправіўся ў Бярозу. На гэты раз адзначыўся 8 галамі, чым дапамог «Бярозе-2010» заняць выніковае 5-е месца ў Першай лізе. У пачатку сэзону 2014 году зноў вярнуўся ў «Дынама». Пачаў сэзон за дубль, але неўзабаве пачаў трывала прыцягвацца да асноўнага складу менчукоў. 15 траўня 2014 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўны на 87-й хвіліне замест Эрнана Фігерэда ў матчы супраць БАТЭ (0:0). Ужо ў наступным сваім матчы, 26 траўня 2014 году, забіў свой першы гол за «Дынама», усталяваўшы тым самым канчатковы лік у матчы супраць «Слуцка» (3:0).
Зь верасня 2014 году перастаў зьяўляцца на полі ў асноўнай камандзе, працягваючы гуляць за дубль. У студзені 2015 году зноў быў пераведзены ў «Бярозу-2010»[3]. Здолеў добра праявіць сябе ў «Бярозе-2010» падчас перадсэзоннай падрыхтоўкі, і ў сакавіку 2015 году выправіўся на турэцкі збор разам з асноўнай камандай «Дынама»[4], аднак сэзон 2015 году распачаў у бярозаўскім клюбе. У выніку, аднак, амаль не гуляў праз службу ў войску.
У студзені 2016 году прыбыў на прагляд у гарадзенскі «Нёман», але неўзабаве пакінуў клюб праз атрыманую траўму[5]. У выніку, сэзон 2016 году пачаў у складзе менскага «Тарпэда».
Сэзон 2018 году, у якім «Тарпэда» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, пачынаў у дублі, з чэрвеня пачаў гуляць за асноўную каманду, аднак у жніўні трапіў на лаўку запасных. У студзені 2019 году пакінуў «Тарпэда»[6] і неўзабаве стаў гульцом жыткавіцкага ЮАС[7]. Аднак, у сакавіку 2019 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», зь якім у красавіку падпісаў кантракт[8]. Замацаваўся ў стартавым складзе «Спадарожніка». У студзені 2020 году падоўжыў кантракт з рэчыцкім клюбам[9]. У сэзоне 2020 году дапамог «Спадарожніку» перамагчы ў Першай лізе, аднак сам у другой палове сэзону не гуляў праз траўму і пасьля пакінуў каманду. У пачатку 2023 году далучыўся да рэчыцкай ДЮСШ-2 у якасьці старэйшага трэнэра[10], таксама стаў выходзіць на поле ў якасьці гульца.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выступаў за моладзевыя зборныя Беларусі розных узростаў.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Бяроза-2010 | 2015 | Першая ліга | 2 | 0 |
Тарпэда Менск | 2016 | Першая ліга | 23 | 5 |
2017 | Першая ліга | 26 | 3 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 8 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Evgeni Nikitin // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Evgeni Nikitin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Никитин переведен в «Березу-2010»
- ^ На третий сбор в Турцию полетели 23 футболиста минского "Динамо"
- ^ Никитин из-за травмы покинул расположение «Немана», Пятигорец прибыл на просмотр
- ^ Никитин, Филанович и Якубович покинули минское «Торпедо»
- ^ Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды"
- ^ Никитин сменил минское "Торпедо" на "Спутник"
- ^ "Спутник" выйдет из отпуска 14 января и уже запланировал спарринг с командой УПЛ
- ^ Речицкая футбольная команда примет участие в чемпионате страны (рас.) Праверана 2023-05-08 г. Архіўная копія ад 16 мая 2023 г.