Перайсьці да зьместу

Эрнан Фігерэда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эрнан Фігерэда
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 15 траўня 1985(1985-05-15)[1][2][3] (41 год)
Рост 179 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2009 Бэльля Віста[d] 41 (7)
2008 → Віла Эспаньёла[d] 13 (4)
2009—2012 Лівэрпул Мантэвідэо[d] 74 (9)
2012—2014 Дынама Менск 75 (18)
2015 Дэпортэс Таліма[d] 19 (0)
2016—2017 Торке[d] 46 (9)
2018—2022 Лівэрпул Мантэвідэо[d] 164 (13)
2023 Дэфэнсор Спортынг[d] 10 (1)
2024 Дурасна[d]

Эрна́н Фігерэ́да Алё́нса (па-гішпанску: Hernán Figueredo Alonzo; нар. 15 траўня 1985 году, Мантэвідэо, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, паўабаронца. Гулец валодаў добрымі тэхнічнымі паказчыкамі.

Эрнан да 2012 году выступаў за ўругвайскія клюбы з Мантэвідэо «Бэльля Віста» й «Лівэрпул», выступаючы за апошні зь якіх, скасаваў кантракт з-за невыкананьня клюбам умоваў дамовы[4]. У сэзоне 2012 году перайшоў у склад «Дынама» (Менск), стаўшы, такім чынам, разам з Данілам Кокарам Дыясам першым уругвайцам у беларускім футбольным першынстве[4]. Першы гол за менскі клюб забіў 1 ліпеня 2012 году ў выязным матчы супраць дзейнага чэмпіёну клюбу БАТЭ, зрабіўшы лік 3:1 на карысьць менчукоў. Паводле вынікаў сэзону 2012 году Эрнан стаў адным з найлепшых легіянэраў беларускага першынства[5].

Новы 2013 сэзон гулец распачаў з новым надпісам на футболцы, калі мінулы сэзон на кашулі гульца значылася «Фігерэда», з новага сэзону надпіс быў заменены на «Алёнса». У новай кашулі пачаліся новыя посьпехі, у паўфінальным матчы на Кубак Беларусі 3 красавіка 2013 году Эрнан зьдзейсьніў дубль, двойчы забіўшы мяч у браму клюбу СКВІЧ. Праз чатыры дні 7 красавіка дублем Эрнан адзначыўся ў матчы чэмпіянату Беларусі супраць клюбу «Менск», які скончыўся перамогай «бела-блакітных» зь лікам 3:0.

Сэзон 2014 год Энан пачаў трывалым гульцом асноўнага складу клюбу, але ўжо ня здолеў дзейнічаць гэтак пасьпяхова, як у папярэднім сэзоне. У выніку ў сярэдзіне году быў выцесьнены са кладу Чыгозэ Ўдожы і стаў выходзіць толькі на замену. Увосень 2014 году, дзякуючы траўме Ўдожы, вярнуўся ў асноўны склад. Аднак, ужо напрыканцы лістападу пакінуў «Дынама» паводле ўзаемнага пагадненьня бакоў[6]. У студзені 2015 году падпісаў кантракт з калюмбійскім клюбам «Дэпортэс Таліма»[7].

«Дынама»:

  • Срэбранны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014
  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013

«Лівэрпул»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]