Яўген Мірановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Яўген Мірановіч
Eugeniusz Mironowicz.JPG
Род дзейнасьці гісторыя
Дата нараджэньня 2 верасьня 1955 (62 гады)
Месца нараджэньня Алексічы, Падляскае ваяводзтва, Польшча

Яўген Мірановіч (нарадзіўся 2 верасьня 1955 году) — беларускі і польскі гісторык, грамадзка-культурны дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яўген Мірановіч нарадзіўся на Беласточчыне. Скончыў філіял Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Беластоку. У 1990 годзе Я. Мірановіч атрымаў ступень доктара гуманітарных навук. Прафэсар Беластоцкага ўнівэрсытэту. Галоўныя кірункі дасьледаваньняў — беларуска-польскія стасункі, беларускі нацыянальны рух у Польшчы, найноўшая гісторыя Польшчы і Беларусі.

Я. Мірановіч — адзін з ініцыятараў стварэньня ў 1990 годзе Беларускага дэмакратычнага аб’яднаньня. З 1992 году галоўны рэдактар тыднёвіка «Ніва», з 1997 году — старшыня яго праграмнай рады.

Яўген Мірановіч — аўтар шэрагу кніг, навуковых і публіцыстычных артыкулаў.

Асноўныя публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Białorusini w Polsce, 1944—1949, Warszawa, 1993.
  • Mniejszości narodowe w Polsce, (у суаўтарстве), Warszawa, 1998.
  • Найноўшая гісторыя Беларусі, Беласток, 2000.
  • Polityka narodowościowa PRL, Białystok, 2000.
  • Historia Białorusi (X—XX w.), Podręcznik dla liceów ogólnokształcących, Białystok, 2001.