Перайсьці да зьместу

Стыпэндыяльная праграма імя Кастуся Каліноўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стыпэндыя́льная прагра́ма ўра́ду Польскай Рэспу́блікі імя́ Кастуся́ Каліноўскага пад патрана́там прэм’е́р-міні́стра Польшчы[1] (па-польску: Program Stypendialny Rządu Rzeczypospolitej Polskiej im. Konstantego Kalinowskiego pod Patronatem Prezesa Rady Ministrów RP) — праграма дапамогі беларускай моладзі, створаная пры падтрымцы ўраду Польшчы ў сакавіку 2006 году. Створаная з мэтай дапамогі студэнтам, выключаным зь беларускіх навучальных установаў з палітычных прычынаў, зь цягам часу праграма стала даступнай для асобаў, якія ня маюць магчымасьці навучацца ў Беларусі з-за сваіх палітычных поглядаў і ўдзелу ў руху па абароне дэмакратыі і правоў чалавека. Праграма ўяўляе сабой падрыхтоўчыя гадавыя моўныя курсы польскай мовы ўзроўню B2 для далейшага паступлення ў польскія ВНУ (само паступленне праграма не гарантуе, паступленьне адбываецца на роўных з палякамі ўмовах).

На 2010 г. у вочным навучаньні студэнтаў бралі ўдзел каля 40 польскіх ВНУ. У 2006 г. стыпэндыятамі сталіся 244 грамадзяне Беларусі, у 2007-м — 71, у 2008-м — 58, у 2009-м — 20, у 2010-м — 65. З залічаных на навучаньне ў 2006-2008 гадох на 2010 г. дыплёмы атрымалі 9 чалавек, 132-х адлічылі, 232 працягвалі навучаньне.

У 2017 годзе праграма Каліноўскага адноўленая[2].

Нярэдка студэнты, якія вучацца ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага, скардзяцца на затрымкі стыпэндый на месяц, а то і два, што адпаведна цягне і праблемы з аплатай інтэрнату[3].