Яўгенія Ярашынская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яўгенія Ярашынская
укр. Євгенія Ярошинська
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 18 кастрычніка 1868(1868-10-18)
Памерла 21 кастрычніка 1904(1904-10-21) (36 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладніца, пісьменьніца
Гады творчасьці 1886-1904
Мова нямецкая і украінская мова
Дэбют 1886
Значныя творы «Понад Дністром», «Перекинчики», «Рожі а терне»

Яўге́нія Іва́наўна Ярашы́нская (па-ўкраінску: Євгенія Іванівна Ярошинська; 18 кастрычніка 1868, Чунькіў, Аўстра-Вугоршчына (цяпер Застаўнаўскі раён Чарнавіцкай вобласьці) — 21 кастрычніка 1904, Чарнаўцы, Аўстра-Вугоршчына) — украінская пісьменьніца-фэміністка, перакладніца, этнографка, фальклярыстка, асьветніца, грамадзкая дзяячка Букавіны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў вёсцы Чунькіў цяпер Застаўнаўскага раёну Чарнавіцкай вобласьці. Скончыла 6 клясаў Чарнавіцкай гімназіі і настаўнічала ў букавінскіх вёсках, паралельна зьбіраючы і запісваючы народныя песьні. Зборнік з 450 песьняў «Народні пісні з-над Дністра» выйшаў у 1972 годзе[1].

За этнаграфічную працу аўтарка атрымала срэбны мэдаль і прэмію ў 500 рублёў ад Геаграфічнага таварыства[2].

Я. Ярашынская была актыўнай удзельніцай украінскага фэмінісцкага руху. У супрацоўніцтве з украінскай радыкальнай партыяй і Натальляй Кобрынскай 1 верасьня 1891 г. арганізавала фэмінісцкі мітынг у Стрыі. У ім прынялі ўдзел 40 жанчынаў з Галіцыі і Букавіны[3].

З-за таго, што творы Я. Ярашынскай доўгі час не перавыдаваліся, на некаторы час яна была напаўзабытая[4].

Памерла ў 1904 годзе ад пэрытаніту ў шпіталі ў Чарнаўцах, дзе і была пахаваная[5].

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкавацца пачала ў 1886 г., друкавала артыкулы і апавяданьні ў часопісах «Зоря», «Літературно-науковий вістник», «Дзвінок», у газетах «Буковина», «Народ», «Батьківщина»[6].

Я. Ярашынская, як і большасьць букавінскіх пісьменьнікаў таго часу (Ю. Федзьковіч, С. Варабкевіч, В. Кабылянская), пачала літаратурную дзейнасьць на нямецкай мове[7].

На шляху ўкраінскай літаратуры Я. Ярашынская становіцца перадусім пад уплывам першай украінамоўнай газэты Букавіны «Буковина», якая згуртавала вакол сябе прагрэсіўных дзеячаў украінскай культуры[8].

Творчую спадчыну Я. Ярашынскай складаюць тры аповесьці] («Понад Дністром», «Перекинчики», «Рожі а терне»), некалькі дзясяткаў апавяданьняў, нарысаў, твораў для дзяцей, фальклёрна-этнаграфічных дасьледаваньняў, падрыхтаваных зборнікаў народных песьняў, публіцыстычныя творы, пераклады, лісты[9].

Поўны збор твораў пісьменьніцы дасюль не выдадзены[10].

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

• «Вибрані твори», 1958

• «Твори», 1968

• «Народні пісні з-над Дністра», 1972.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тарнавська М. Євгенія Ярошинська: життя і творчість // Сучасність. — 1976. — Ч. 6 (186). — С. 5—24.
  2. ^ Міщук Р. С. Ярошинська Євгенія Іванівна // Українська радянська енциклопедія: у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1985. — Т. 12: Фітогормони — Ь. — 568, [4] с., [26] арк. іл.: іл., портр., карти + 1 арк с. — С. 525.
  3. ^ Євгенія Ярошинська // Приходько І. Творчі портрети українських письменників XX століття: Посібник для вузів і шкіл. — Тернопіль, 1993.
  4. ^ Тарнавська М. Євгенія Ярошинська: життя і творчість // Сучасність. — 1976. — Ч. 6 (186). — С. 5—24.
  5. ^ Тарнавська М. Євгенія Ярошинська: життя і творчість // Сучасність. — 1976. — Ч. 6 (186). — С. 5—24.
  6. ^ Міщук Р. С. Ярошинська Євгенія Іванівна // Українська радянська енциклопедія: у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1985. — Т. 12: Фітогормони — Ь. — 568, [4] с., [26] арк. іл.: іл., портр., карти + 1 арк с. — С. 525.
  7. ^ Український радянський енциклопедичний словник: [у 3 т.] / гол. ред. М. П. Бажан. — 1-ше вид. — К.: Голов. ред. УРЕ АН УРСР, 1968. — Т. 3: Плюс — Ь. — 856 с — С. 850.
  8. ^ Козинський Л. До витоків прози Євгенії Ярошинської // Педагогіка і методика навчання: теорія і практика. Міжкафедральний збірник наукових праць. — Умань, 1996. — С. 99-102.
  9. ^ Козинський Л. До витоків прози Євгенії Ярошинської // Педагогіка і методика навчання: теорія і практика. Міжкафедральний збірник наукових праць. — Умань, 1996. — С. 99-102.
  10. ^ Олена Бондаренко, 150 років тому року народилася Євгенія Ярошинська — українська письменниця, педагог, громадська діячка, Рідна країна, 18 жовтня 2018, https://ridna.ua/2018/10/150-rokiv-tomu-roku-narodylasya-evheniya-yaroshynska-ukrajinska-pysmennytsya-pedahoh-hromadska-diyachka/