Перайсьці да зьместу

Яраслаў Яроцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яраслаў Яроцкі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 сакавіка 1996(1996-03-28)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 175 см[4]
Вага 75 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Слуцак
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2018 Дынама Менск 43 (3)
2016—2017 Нёман Горадня 19 (2)
2018 Смалявічы 8 (0)
2019—2021 Менск 69 (4)
2022 Віцебск 6 (1)
2022—4 Слуцак 47 (1)
Зборныя
2014—2017 Беларусь (да 21) 27 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 траўня 2025.

Ярасла́ў Яроцкі (нар. 28 сакавіка 1996 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Слуцку».

Выхаванец гарадзенскай СДЮШАР-6. Яшчэ юнаком апынуўся ў складзе менскага «Дынама». У сэзоне 2012 году абараняў колеры дынамаўскага дубля, згуляўшы ў 26 матчах. У сэзоне 2013 году пачаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе. Дэбют у Найвышэйшай лізе адбыўся 15 верасьня 2013 году ў матчы супраць «Гомля» (3:1), калі Яраслаў выйшаў на замену ў канцы матча. У другой сваёй гульні за асноўную каманд, 26 кастрычніка таго ж году зноў супраць «Гомля», таксама выйшаў у канцы матча і адзначыўся голам, усталяваўшы тым самым канчатковы лік 4:1. У сэзоне 2014 году пераважна гуляў за дубль. Чатыры разы зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе дынамаўцаў у Найвышэйшай лізе, акрамя таго, двойчы выхадзіў на замену ў матчах групавога этапу Лігі Эўропы.

У сэзоне 2015 году ўжо часьцей пачаў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, некалькі разоў выхадзячы на поле ў пачатковым складзе. У ліпені 2016 году быў аддадзены ў арэнду гарадзенскаму «Нёману»[5], дзе пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўным складзе. Па заканчэньні сэзону 2016 году вярнуўся ў «Дынама»[6], але ў студзені 2017 году зноў далучыўся да «Нёману»[7]. У ліпені 2017 году быў адазваны з арэнды ў асноўную каманду дынамаўцаў[8]. У другой палове сэзона 2017 году ў складзе «Дынама» пераважна выходзіў на зьмену.

У пачатку 2018 году рыхтаваўся да новага сэзону з дынамаўцамі і выправіўся з камандай на першы турэцкі збор, але на другі ня трапіў і неўзабаве быў аддадзены ў арэнду клюбу «Смалявічы»[9]. Пачынаў сэзон 2018 году ў першай адзінаццатцы, аднак з чэрвеня перастаў зьяўляцца на полі праз траўмы. Па заканчэньні сэзону пакінуў «Смалявічы».

З студзеня 2019 году трэнаваўся зь «Менскам» і ў лютым падпісаў зь ім кантракт[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, часам выходзіў на замену. У студзені 2022 году стаў гульцом «Віцебска»[11], аднак ня даў рады, каб замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2022 году па пагадненьні бакоў пакінуў віцебскі клюб[12] і неўзабаве далучыўся да «Слуцку»[13]. У сьнежні 2022 году зышоў з слуцкага клюбу[14], аднак у студзені 2023 году вярнуўся і падпісаў новы кантракт зь ім[15]. У сьнежні 2023 году падоўжыў пагадненьне з клюбам[16].

У студзені 2025 году зьявіліся зьвесткі, што футбаліст можа ўзмоцніць шэрагі гарадзенскага «Нёману»[17], дзе Яроцкі ўжо некалі гуляў.

Выступаў за юнацкія зборныя да 17 і 19 гадоў. 14 лістапада 2014 году дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы. У студзені 2015 года ў складзе моладзевай зборнай выступаў на Кубку Садружнасьці ў Санкт-Пецярбургу, дзе двумя галамі дапамог беларускай зборнай здабыць бронзавыя мэдалі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2015 Найвышэйшая ліга 14 1
2016 Найвышэйшая ліга 12 1
Нёман Горадня 11 1
2017 Найвышэйшая ліга 8 1
Дынама Менск 10 0
Смалявічы 2018 Найвышэйшая ліга 8 0
  1. ^ а б в Yaroslav Yarotskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Yaroslav Yarotsky // FBref (мн.)
  3. ^ а б в Yaroslav Yarotski // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б в г д е http://sfc-slutsk.by/person/411
  5. ^ Ярослав Яроцкий вторую часть сезона проведет в аренде в "Немане" (рас.)
  6. ^ У 19 игроков "Немана" истекли контракты (рас.)
  7. ^ Ярослав Яроцкий проведет очередной сезон в аренде в "Немане" (рас.)
  8. ^ Минское "Динамо" отозвало Яроцкого из аренды в "Немане" (рас.)
  9. ^ "Смолевичи" арендовали у минского "Динамо" Яроцкого (рас.)
  10. ^ "Минск" подписал Ярослава Яроцкого (рас.)
  11. ^ Ярослав Яроцкий стал игроком "Витебска" (рас.) Архіўная копія ад 2022-01-22 г.
  12. ^ "Витебск" объявил о расставании с Яроцким (рас.)
  13. ^ Яроцкий продолжит карьеру в "Слуцке" (рас.)
  14. ^ "Слуцк" расстался с Яроцким (рас.)
  15. ^ Яроцкий остался в "Слуцке" (рас.)
  16. ^ "Слуцк" пролонгировал соглашения с двумя игроками, в том числе, с лучшим бомбардиром (рас.)
  17. ^ Еще один футболист «Слуцка» может пополнить состав «Немана» (рас.). Bet News (2025-01-15). Праверана 2025-03-08 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]