Ян Скібскі
| Ян Скібскі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 сьнежня 2002[1] (23 гады) | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | МЛ Віцебск | |
| Нумар | 22 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2025 | Віцебск | 111 (5) |
| 2026— | МЛ Віцебск | |
| Зборныя | ||
| 2021—2023 | Беларусь (да 21) | 12 (0) |
Ян Скі́бскі (нар. 25 сьнежня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца віцебскага МЛ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у родных Чашніках. Яшчэ юнаком трапіў у структуру «Віцебску», дзе з 2019 году пачаў гуляць за дубль. У 2020 годзе замацаваўся ў дублі, а 22 лістапада 2020 году дэбютаваў за асноўную каманду «Віцебску» ў Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Менску» (2:2) і быў заменены ў другім тайме. У 2021 годзе працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе, пераважна выходзячы на замену. У лютым 2022 году падоўжыў кантракт зь «Віцебскам»[3]. У сэзоне 2022 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы дружыны. У пачатку 2023 году стаў капітанам каманды, а ў сьнежні таго ж году зноў падоўжыў пагадненьне з клюбам[4]. Перад пачаткам сэзону 2024 году, які віцебская каманда пачынала ў Найвышэйшай лізе, функцыі капітана былі перададзеныя больш дасьведчанаму Мікіту Навумаву. У красавіку выбыў з шыхтаў клюбу праз службку ў войску[5][6]. 16 верасьня 2024 году футбаліст згуляў свой 100-ы матч у кашулі «Віцебску»[7]. У канцы красавіка 2025 году атрымаў траўму, выбыўшы на працяглы тэрмін[8]. У кастрычніку 2025 году гулец паўнавартасна завяршыў тэрміновую вайсковую службу і быў заяўлены віцебскім клюбам па-за рэгістрацыйным пэрыядам[9].
У лістападзе 2025 году паведамлялася пра цікавасьць да гульца з боку барысаўскага БАТЭ[10]. У сьнежні 2025 году, паводле інфармацыі з крыніцааў, падпісаў папярэднюю дамову зь віцебскім МЛ, які ў хуткім часе афіцыйна абвесьціў аб пераходзе футбаліста[11][12]. Дэбютаваў за клюб 28 лютага 2026 году ў матчы за Супэркубак Беларусі, дзе ў сэрыі пэнальці віцебчукі саступілі гарадзенскаму «Нёману»[13]. Першы матч у чэмпіянаце згуляў 21 сакавіка 2026 году супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ», выйшаўшы на поле ў стартавым складзе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]29 сакавіка 2021 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Грузіі (1:4). У сакавіку 2023 году ў складзе зборнай накіраваўся на кваліфікацыйныя матчы моладзевага чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://fc.vitebsk.by/player/skibskij-jan/
- ↑ https://footballfacts.ru/person/631653
- ↑ "Витебск" продлил соглашение со Скибским (рас.) Праверана 2023-10-18 г.
- ↑ Краснов, Теверов и Скибский продлили контракты с "Витебском" (рас.)
- ↑ "Витебск" некоторое время не сможет рассчитывать на Скибского. Его ждет служба в армии. football.by (26.04.2024).
- ↑ Александр Павлов: "Скибский находится в расположении Вооруженных сил РБ". football.by (27.04.2024).
- ↑ Ян Скибский провел 100-й матч за "Витебск" (рас.). Football.by (2024-09-16). Праверана 2025-03-07 г.
- ↑ Игорь Слесарчук: "Эгедег, Скибский и Мосесов выбыли надолго". football.by (03.05.2025).
- ↑ Захар Червяков и Ян Скибский вернулись из армии. football.by (24.10.2025).
- ↑ БАТЭ проявляет интерес к футболисту «Витебска» — «Ухо». bel.football (05.11.2025).
- ↑ Ян Скибский подписал предварительный контракт с «МЛ Витебск». bel.football (04.12.2025).
- ↑ Ян Скибский официально присоединился к «МЛ Витебск». bel.football (05.12.2025).
- ↑ Betera-Суперкубок Беларуси. "Неман" в серии пенальти победил "МЛ "Витебск". football.by (28.02.2026).