Перайсьці да зьместу

Ян Дамаскін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Дамаскін
Дата нараджэньня каля 675[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 4 сьнежня 749[2]
Месца сьмерці
Занятак тэоляг, пісьменьнік, клерык, філёзаф, астраном, кампазытар
Навуковая сфэра багаслоўе і Іконашанаванне[d]
Гады дзейнасьці VII стагодзьдзе[3]
Бацька Sarjun ibn Mansur[d]

Ян Дамаскін, Ян Дамаскі па-грэцку: Ιωαννης ο Δαμασκηνος — Ян з Дамаску, (~675, Дамаск — ~753) — багаслоў, філёзаф і паэт, адзін з гэтак званых айцоў царквы (дактароў касьцёлу).

Нарадзіўся ў знатнай арабскай сям’і хрысьціянскага веравызнаньня. Атрымаў рознабаковую энцыкляпэдычную адукацыю. Спачатку, відаць, быў прыбліжаным халіфа, потым стаў манахам. Выступіў вядучым ідэйным кіраўніком г. зв. іконапаклоньнікаў, абаронцам буйнога манастырскага землеўладаньня, адстойваў тэзу аб перавазе духоўнай улады над сьвецкай, быў завяршальнікам і сыстэматызатарам грэцкай патрыстыкі.

Па абвінавачаньні ў дзяржаўнай здрадзе халіф загадаў адсячы Яну руку, але праз заступніцтва Маці Божай адсечаная рука ізноў зраслася. Пасьля гэтага цуду Ян вырашыў стаць манахам і разам з братам пасяліўся ў манастыры непадалёк ад Ерусаліму. Аддаліўшыся ад сьвету, Ян стаўся сьвятаром і меў вострую палеміку з іканаборцамі, а таксама ствараў выдатныя тэалягічныя і літаратурныя творы, складаў вершы і духоўную музыку.

Імкнучыся ўпарадкаваць сучасныя яму навукі пад эгідай Царквы на аснове Арыстотэлевай лёгікі, заклаў асновы схалястычнага мэтаду сярэднявечнай тэалёгіі. Ягонаму пяру належаць шматлікія творы філязофскага і багаслоўскага характару, сярод якіх галоўнай была «Крыніца ведаў» (~742) — своеасаблівая энцыкляпэдыя філязофскіх і багаслоўскіх зьвестак, якія зрабілі вялікі ўплыў на фармаваньне сярэднявечнай схалястыкі. Традыцыя праваслаўнай кніжнасьці прыпісвае яму аўтарства трактата аб «Осьми честий слова».

У гісторыю літаратуры Ян Дамаскін увайшоў як славуты паэт-гімнограф. У літургічнай лірыцы ён ускладніў архітэктоніку канона, дапоўніў яе акравершамі.

Ян пражыў амаль сто гадоў і памёр у сваім манастыры. Пасьлядоўны абаронца шанаваньня абразоў і выдатны тэоляг, сьвяты Ян лічыцца апошнім грэцкім айцом Царквы. Ягоныя творы мелі вялікі ўплыў на славянскія Цэрквы. Ян — апякун іканапісцаў і студэнтаў-тэолягаў.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]