Перайсьці да зьместу

Яніна Правалінская-Карольчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яніна Правалінская-Карольчык
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася26 сьнежня 1976(1976-12-26)[1] (47 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлетка
Алімпійскія ўзнагароды
Лёгкая атлетыка (жанчыны)
Золата 2000 Штурханьне ядра

Яніна Правалінская-Карольчык (нарадзілася 26 сьнежня 1976, в. Хрышчонавічы, Сьвіслацкі раён) — беларуская лёгкаатлетка, якая спэцыялізавалася на штурханьні ядра.

Пачала займацца спортам у Гарадзенскай вучэльні алімпійскай рэзэрвы. Пасьля таго, як пераехала ў Менск, трэнавалася ў трэнэра Мечыслава Аўсяніка, які дапамог ёй здабыць бронзавы мэдаль чэмпіянату сьвету 1998 году. Пасьля сьмерці Аўсяніка спартоўку трэнаваў Аляксандар Яфімаў.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2000 году стала ўладальніцай залатога мэдаля. Пры гэтым, только апошняя спроба прынесла ёй найвышэйшую ўзнагароду. У 2001 годзе пацьвердзіла свой статус наймацнейшай штурхальніцы, стаўшы чэмпіёнкай сьвету. Улетку 2003 году ў арганізьме беларускі быў выяўлены кленбутэроль, у выніку чаго спартоўка была дыскваліфікаваная на два гады. З гэтае нагоды яна была вымушаная прапусьціць летнія Алімпійскія гульні 2024 году, якія ладзіліся ў Атэнах.

Пазьней вынікі пагоршылі, то бок найвышэйшым дасягненьнем было толькі 4-е месца на чэмпіянаце Эўропы 2010 году. Таксама брала ўдзел у летніх Алімпійскіх гульнях 2012 году[2], дзе заняла 18-е месца.

Муж — беларускі сьпявак Ўладзімер Правалінскі, разам зь якім гадуюць дачку Настасьсю[3].