Янка Гінько
Янка Гінько | |
Дата нараджэньня | 3 студзеня 1912 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 1980-я |
Месца вучобы | Варшаўская палітэхніка (1939) |
Сябра ў | Беларуская народная самапомач |
Янка Гінько (нар. 3 студзеня 1912 — 1980-я) — беларускі грамадзкі і вайсковы дзеяч. Удзельнік дэсанту батальёну «Дальвіц»[1]. Адзін з кіраўнікоў Беларускай незалежніцкай партыі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 3 студзеня 1912 году ў в. Загор’і ў праваслаўнай сям’і Піліпа і Анастасіі Гінькоў. У 1939 годзе скончыў Варшаўскую палітэхніку з адмыслвоасьцю інжынэра геадэзіі. У 1940—1941 гадах працаваў паводле сваёй адмысловасьці ва ўсходняй Беларусі.
Пасьля пачатку нямецкай акупацыі Янка Гінько працаваў старшынём Беларускай народнай самапомачы ў Глыбокім. Быў сябром Цэнтральнага Камітэту падпольнай Беларускай Незалежніцкай Партыі, стаў кіраўніком палітычнай рэфэрэнтуры БНП, старшыня БНП у Глыбокім. Уступіў у Беларускую краёвую абарону, атрымаў годнасьць лейтэнанта.
У 1944 годзе адмовіўся працаваць намесьнікам прэзыдэнта Беларускай Цэнтральнай Рады ў Слуцку. 27 чэрвеня 1944 году ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе.
Пасьля эвакуацыі з Усходняй Прусіі летам 1944 году далучыўся да батальёну «Дальвіц». 17 лістапада 1944 году дэсантаваўся ў раёне Ліды ў групе з Кастусём Шышэям, але яны былі выкінутыя ня ў тым месцы і рэшткі групы пад кіраўніцтвам Кастуся Шышэі далучыліся да польскай Арміяй Краёвай[2]. У сьнежні таго ж году падчас адной з аблаваў група была разьбітая, а Янка Гінько трапіў у палон да НКУС. Праходзіў на працэсе кіраўніцтва Беларускай незалежніцкай партыі у Менску ў 1946 годзе. Янку Гіньку было прысуджана 25 гадоў савецкіх канцлагераў.
У 1953 або 1954 годзе трапіў на Інту, працаваў маркшэйдарам (адмысловец у падземнай геадэзіі) і пазнаёміўся з Пётрам Рашэтнікам. Вызваліўся пасьля 1956 году, застаўся працаваць на Інце. Ажаніўся і з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражываньне ў Маскве. Наведваў Беларусь.
Апошнія гады жыцьця моцна хварэў. Памёр у 1980-х гадах.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Уклад. Пятро Казак. — [Б. м. і г. в.]: Голас края.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1912 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце Віленскай губэрні
- Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне
- Памерлі ў 1980-я гады
- Выпускнікі Варшаўскай палітэхнікі
- Сябры Беларускай незалежніцкай партыі
- Сябры Беларускай народнай самапомачы
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Сябры батальёну «Дальвіц»
- Лейтэнанты Беларускай краёвай абароны
- Удзельнікі Другога Ўсебеларускага Кангрэсу