Перайсьці да зьместу

Якса (дзяржава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якса
Jaxa, Jaksa
1665-1674
Герб
Герб
Месцазнаходжаньне {{{НазваЎРоднымСклоне}}}
Афіцыйная мова польская, ўкраінская, расейская, дагурская, эвэнкійская
Сталіца Якса
Форма кіраваньня {{{ТыпУраду}}}
Этнічны склад палякі, ўкраінцы, расейцы, дагуры, эвэнкі
Канфэсійны склад каталікі, праваслаўныя

Якса (па-польску: Jaxa, Jaksa, па-кітайску: 雅克薩, па-маньчжурску: ᡴᠰᠠ, транс. Yaksa) была мікрадзяржавай у XVII ст. ў Паўночнай Азіі са сталіцай у фартэцыі Якса (Албазіно), якая існавала з 1665 па 1674. Яна знаходзілася на мяжы Маскоўскае дзяржавы і Кітайскае Імпэрыі Цын, на рэчцы Амур. Яе насельніцтва складалася з польскіх ды ўкраінскіх уцекачоў з Маскоўскае дзяржавы, а таксама з карэнных эвэнкаў ды дагураў.

Дзяржава была заснаваная Нічыпарам (Ніцыфарам) Чэрняхоўскім, польскім шляхцічам засланым з Валыні. У 1665 Чэрняхоўскі разам з сыбірскімі казакамі забіў усьць-ілімскага ваяводу Лаўрэнція Абухава. Каб у ёй перахоўвацца, яны аднавілі закінутую крэпасьць Албазіно, зрабіўшы яе сталіцай сваёй новай дзяржавы. Дзяржава праіснавала да 1674, пакуль не была зноў захоплена Маскоўскай дзяржавай. У 1685 г. Якса была анэксавана Кітайскай Імпэрыяй Цын.

Гісторыю Якса апісаў уніяцкі манах ігумен Гермаген. Дагэтуль у Албазіне захавалася карціна Маці Божай Албазінскай, прывезеная туды Гермагенам. Нашчадкаў Ніцыфара сустрэў у Сыбіры аўтар біяґрафіі Траўгута, польскі гісторык і пісьменьнік Мар’ян Дубецкі.

Назва Яксы паходзіць ад аднайменнай драўлянай крэпасьці, пабудаванай Ніцыфарам Якса-Чэрняхоўскім на месцы Албазіно, зьнішчанага кітайскім войскам. Назва фартэцыі паходзіла ад радавога герба яго заснавальніка, герба Грыф. Паводле кітайскіх крыніцаў, гэтае месца называлася 雅克薩 (якеса, манджурскага паходжаньня) яшчэ да ўзьнікненьня Албазіно.

У канцы 1650 г., Албазін быў пабудаваны Ерафеем Хабаравым у якасьці зімоўкі на самай паўночнай частцы ракі Амур, ніжэй па цячэньні ад зліцьця Аргуні і Шылкі. Пасьля гэтага ён мала выкарыстоўваўся, бо расейцы сканцэнтраваліся на багацейшых збожжавых землях уніз па рацэ. У 1652 г. дынастыя Цын выгнала расейцаў з Амурскае вобласьці, і зямля засталася пакінута выгнаньнікам ды авантурыстам.

У 1655 г. Нікіфар Чарняхоўскі, паляк, які быў сасланы ў Сыбір пасьля няўдалай спробы ўцячы з-пад расейскае варты, забіў ілімскага ваяводу ў адплату за зґвалтаваньне яго дачкі і ўцёк на Амур, дзе паўторна заняў руіны Албазіна і сабраў атрад прыхільнікаў. Неўзабаве Чэрняхоўскі заручыўся падтрымкай мясцовага насельніцтва, тунгускіх народаў, для якіх паважлівае стаўленьне было моцнай пераменай у параўнаньні зь неаднаразовымі нападамі, якія яны перажылі пад расейскім (казацкім) уладарствам. На руінах Албазіна ён пабудаваў вялікую крэпасьць, назваўшы яе Якса.

У наступныя гады сыбірскія ґубэрнатары зрабілі некалькі няўдалых спробаў панавіць кантроль над Албазінам; аднак Чэрняхоўскаму ўдавалася ўтрымаць сваё паложаньне, натраўляючы расейцаў супраць кітайцаў і наадварот. З 1669 г. маскоўскі цар атрымліваў даніну з краю Яксы (Албазін і навакольныя вёскі), што паўплывала на рашэньне цара афіцыйна прызнаць Чэрняхоўскага уладаром Яксы ў 1674 г. У зносінах з Чэрняхоўскім кітайскі ўрад выкарыстоўваў польскую мову як асноўную. У 1675 г. зьдзейсьніў набег на кітайскія землі з дапамогай мясцовага насельніцтва. Гэта апошняя згадка пра Чэрняхоўскага ў гісторыі.

Расейска-кітайскі канфлікт вакол Албазіна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Албазін знаходзіцца на паўночным беразе Амура. Нерчынск знаходзіцца на ніжняй Шылцы

Дынастыя Цын мала што рабіла адносна Албазіна, таму што іх сілы былі сьцягненыя ў паўднёвы Кітаі, а таксама таму што яны былі занепакоеныя магчымай падмогай Расеі іхнім варагам у Манголіі. Калі паўднёвая праблема была амаль вырашана (Тайван быў захоплены ў 1683 г.), вясной 1682 г. імпэратар Канґшы зьдзейсьніў падарожжа па Манджурыі і пачаў падрыхтоўку да вырашэньня амурскае праблемы. Яго плянам было стварыць такія вялікія сілы, каб расейцы адышлі бяз бою, бо, як ён сказаў, «Ужываньне сілы — гэта нядобра. Мы ўжываем яе толькі калі вымушаны». Войскі былі перакінуты да Айгуна й былі высаджаны пасевы, каб пракарміць іх. Атака была адкладзена з-за рознагалосьсяў паміж плянавальнікамі і цяжкасьці перамяшчэньня запасаў на поўнач.

З 1681 г. ішлі цынскія пагрозы Албазіну, вяліся перамовы на рацэ Нун і былі разбураны дробныя расейскія фартэцыі ўздоўж Зеі. Да канца 1683 г. усе расейскія базы, акрамя Албазіна, былі ліквідаваны. Масква ў адказ прызначыла Івана Ўласава ваяводам Нерчынскім, і Аляксея Талбузіна прызначыла на новае ваяводства ў Албазіне (ў ліпні 1684 г.). Спроба перамясьціць людзей і запасы на ўсход правалілася з-за недахопаў і непрадуктыўнасьці.

Асада пачалася 23 чэрвеня 1685 г. 26 чэрвеня адбылася няпэўная бітва, якая доўжылася содні. Пасьля гэтага цынскія войскі навалілі сухія дровы ўздоўж драўляных сьцен фартэцыі, і калі яны пачалі іх падпальваць, Талбузін здаўся (дакладная дата невядомая). Каля 600 людзям з абаронцаў дазволілі адысьці ў Нерчынск. Каля 45 вырашылі пайсьці з цынскімі войскамі, дзе яны далучыліся да албазінцаў у Пэкінґу. Цынскія войскі спалілі фартэцыю і адышлі, але ня зьнішчылі пасеваў. Калі вестка аб паразе дайшла да Масквы ў лістападзе, было вырашана пакінуць Амур і накіраваць амбасадара ў Пэкінґ.

Кітайскія войскі асаджваюць Албазін у 1685 гаду

У 1686 годзе, празь дзень пасьля выхаду з Албазіна, адступаючыя расейцы сустрэлі ґрупу падмацаваньняў, якія паведамілі, што яшчэ большая ґрупа пад камандаваньнем Байтона дасягнула Нерчынска. Паколькі фартэцыя была страчана, яны працягвалі адступленьне. Недзе пасьля 10 ліпеня 1685 года выведнікі паведамілі, што войскі Цын зьніклі, а пасевы ўсё яшчэ стаяць. Уласаў накіраваў 669 добра ўзброеных людзей пад кіраўніцтвам Талбузіна на збор ураджаю. Былі сабраны ўраджаі, Албазін быў умацаваны землянымі валамі, а таксама дакладзеныя высілкі каб вярнуць тубыльцаў у пакору. На пяты дзень асады Талбузін быў забіты гарматным ядром і заменены Афанасіем Байтонам. У расейцаў хапала ежы да Вялікадня, але быў брак вады. Аблога працягвалася да пачатку зімы. У канцы кастрычніка ў Пэкінґ прыбылі ганцы, якія абвясьцілі пра жаданьне Масквы весьці перамовы. Быў аддадзены загад аб аслабленьні асады. У гэты час у жывых засталося менш за 66 чалавек з першапачатковых 826 (большасьць памерла ад хвароб, асабліва ад цынгі). 25 сьнежня Бэйтан паслаў аднаго са сваіх людзей прасіць правізіі. У фартэцыі засталося некалькі больш за дваццаць чалавек, усе пахварэлыя ды згаладалыя. Калі ў жніўні 1687 г. імператар Канґшы даведаўся (хібна), нібы расейскі амбасадар дабраўся да Манголіі, ён загадаў адвесьці цынскія войскі.

Па Нерчынскай дамове 1689 г. Албазін быў пакінуты і разбураны. Былая тэрыторыя Яксы была ўключана ў склад кітайскай дынастыі Цын.