Перайсьці да зьместу

Язэп Падабед

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Падабед.
Язэп Падабед
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся лістапад 1905
Памёр 15 чэрвеня 1938(1938-06-15) (32 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, публіцыст
Мова беларуская мова

Язэ́п То́даравіч Падабе́д (псэўданімы: Аркадзь Чабор, Аркадзь Чобар; лістапад 1905, в. Ванькоўшчына, Ігуменскі павет, Менская губэрня (цяпер Пухавіцкі раён Менскай вобласьці) — 15 чэрвеня 1938, Чэлябінская вобласьць, РФСФСР) — беларускі паэт, публіцыст.

У 1925 годзе скончыў Менскі беларускі пэдагагічны тэхнікум. Працаваў у Клімавічах Магілёўскай вобласьці ў рэдакцыі акруговай газэты «Наш працаўнік». Публікаваць вершы пачаў у 1924 годзе; друкаваўся на старонках часопісаў «Маладняк» і «Полымя». Выступаў таксама з рэцэнзіямі і публіцыстыкай. Быў сябрам «Маладняка»; уваходзіў у рэдкалегію «Маладняка Калініншчыны». Пасьля 1928 году яго публікацыі ў пэрыёдыцы зьніклі. Арыштаваны ў 1936 годзе. Некаторы час знаходзіўся ў адным канцлягеры зь Я.Кіпелем. Далейшы лёс не апісаны.

13 сьнежня 1937 арыштаваны, 20 траўня асуджаны па артыкуле 72 "а" УК БССР на 7 гадоў зьняволеньня. Адпраўлены зь Віцебскай турмы ў Ухтпячляг, дзе быў 22 чэрвеня. Жыў у Жураўлёве Чалябінскай вобласьці Расеі. Памёр 15 чэрвеня 1938 года.

  • Вершы. Мн., 1926.