Ядловец звычайны
Выгляд
| Ядловец звычайны | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты (Eukaryota) |
| Царства | Расьліны (Plantae) |
| Група | Судзінкавыя расьліны (Tracheophyta) |
| Аддзел | Насенныя (Spermatophyta) |
| Пададдзел | Голанасенныя (Gymnospermae) |
| Кляса | Хвойныя (Pinopsida) |
| Атрад | Хвоі (Pinales) |
| Сямейства | Кіпарысавыя (Cupressaceae) |
| Род | Ядловец (Juniperus) |
| Від | Ядловец звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Juniperus communis L., 1753 | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Ядло́вец звыча́йны (Juniperus communis) — від хвойных расьлін сямейства Кіпарысавыя (Cupressaceae). Від пашыраны ў Эўропе (большая частка), Паўночнай Афрыцы (пн. Альжыр, Марока), Азіі (ўмераны клімат і горы), Паўночнай Амэрыцы (Грэнляндыя, Канада, ЗША)[1][2].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хмызьнякі ад аднаго да 10 мэтраў у вышыню. Лісьце вечназялёнае цёмна-зялёнае, сьцёблы калючыя. Цёмна-фіялетавыя ягадападобныя шышкі выкарыстоўваюцца як заправа для джыну. Ядловец можа жыць да 200 гадоў. Ядловец — двудомны від (мужчынскія і жаночыя кветкі на асобных расьлінах). Плады папулярныя сярод птушак, якія ў значнай ступені адпавядаюць за распаўсюд дрэва[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Farjon, A. (2013) Juniperus communis (анг.). The IUCN. Праверана 10.01.2019 г.
- ↑ Juniperus communis L. (анг.). Germplasm Resources Information Network (GRIN). Праверана 10.01.2019 г.
- ↑ Juniperus communis (анг.). Arkive. Праверана 10.01.2019 г.