Ягор Шадзько
| Ягор Шадзько | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 12 траўня 2003[1] (22 гады) | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Астравец (у арэндзе з клюбу «Нафтан») | |
| Нумар | 19 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2023 | Дынама Менск | 0 (0) |
| 2023 | → Лякаматыў Гомель | 31 (7) |
| 2024— | Нафтан | 10 (0) |
| 2025— | → Астравец | |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Ягор Шадзько (нар. 19 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Астраўцу» (у арэндзе з наваполацкага «Нафтану»).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў займацца футболам у родным Наваполацку. Першым трэнэрам гульца быў Дзьмітры Гаўрыловіч. Пасьля быў у складзе сталічнага РУАР. У жніўні 2020 году далучыўся да менскага «Дынама», дзе гуляў у складзе дублюючай каманды. У сакавіку 2023 году прыяднаўся на правах арэнды да гомельскага «Лякаматыву». Запачаткаваў кар’еру ў Першай лізе 2 красавіка ў матчы супраць «Маладэчна-2018», зьявіўшыся ў стартавым складзе. 23 красавіка адзначыўся першым у кар’еры голам, улучыўшы мяч у браму «Воршы». У наступным матчы, які ладзіўся 30 красавіка, учыніў дубль. Пацярпеў ад дзеяў гульца гомельскі «Паперпрам». Шадзько хутка стаў адным з асноўных гульцоў каманды. У сьнежні зышоў з каманды[3]. У студзені 2024 году далучыўся да «Нафтану»[4], дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2025 году на правах арэнды стаў футбалістам «Астраўцу»[5].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У канцы 2019 году прыцягваўся да выступаў зборнай Беларусі (да 17 гадоў), дэбютаваўшы ў складзе каманды 24 кастрычніка ў матчы супраць зборнай Вугоршчыны. Першым голам адзначыўся 23 студзеня 2020 году ў матчы супраць зборнай Бэльгіі. У чэрвені 2021 году атрымаў выклік у склад зборнай Беларусі (да 19 гадоў). Запачаткаваў выступы ў складзе гэтай зборнай 2 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану. Празь некалькі месяцаў браў удзел у каліфікацыйных матчах да чэмпіянату Эўропы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в https://teams.by/shedko-egor/player-228353/
- ^ а б https://betnews.by/player/egor-shedko-naftan-belarus/
- ^ Новичков и еще шесть арендованных футболистов покинули гомельский «Локомотив» (рас.) Football.by.
- ^ «Нафтан» подписал контракт с Егором Шедько (рас.) Football.by.
- ^ "Островец" арендовал у "Нафтана" нападающего (рас.). Football.by (2025-07-22). Праверана 2025-08-09 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway