Перайсьці да зьместу

Юры Паўлюкавец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Паўлюкавец
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 чэрвеня 1994(1994-06-24)[1] (30 гадоў)
Рост 176 см
Вага 72 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 32
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2015 Дынама Берасьце 31 (0)
2016—2017 Тарпэда-БелАЗ 8 (0)
2017 Хваля 13 (2)
2018 ЮАС 11 (1)
2018—2019 Белшына 38 (3)
2020—2021 Тарпэда-БелАЗ 33 (0)
2022—4 Нёман Горадня 58 (1)
Зборныя
2015—2016 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
1 сьнежня 2024.

Юры Паўлюкавец (нарадзіўся 24 чэрвеня 1994 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца гарадзенскага «Нёману».

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3. У 2009 годзе трапіў у структуру берасьцейскага «Дынама». З 2011 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 10 жніўня 2013 году дэбютаваў у асноўнай камандзе дынамаўцаў, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць «Дняпра» (2:0). У сэзоне 2014 году пачаў часьцей зьяўляцца ў першым складзе, звычайна выходзячы на замену. У сэзоне 2015 годзе ўжо трывала ўладкаваўся, прасунуўшыся ў першую адзінаццатку берасьцейцаў.

У студзені 2016 году выправіўся на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клюбам[4]. У складзе жодзінцаў пачаў выступаць пераважна за дубль, у асноўнай камандзе звычайна толькі зрэдку выходзіў на замену. У лютым 2017 году выправіўся на прагляд у «Іслач»[5], аднак не падышоў камандзе. У выніку пачаў сэзон 2017 году ў складзе тарпэдаўцаў, дзе выступаў перадусім за дубль, толькі двойчы зьявіўшыся на пляцоўцы ў асноўнай камандзе. У ліпені 2017 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[6] і неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі»[7][8].

У лютым 2018 году склаў працоўную дамову з жыткавіцкім клюбам ЮАС[9]. У ліпені таго ж году, пакінуўшы жыткавіцкі клюб, стаў футбалістам бабруйскай «Белшыны»[10]. У студзені 2019 году падоўжыў кантракт з бабруйскім клюбам[11]. У сэзоне 2019 году ў якасьці аднаго з ключавых гульцоў дружыны дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе.

У студзені 2020 году прыбыў на прагляд у жодзінскае «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[12]. За клюб гуляў ў стартавым складзе альбо заставаўся на лаве запасных. У студзені 2022 году пакінуў жодзінскі клюб[13]. Хутка пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[14]. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з камандай[15].

11 чэрвеня 2015 года дэбютаваў у складзе моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны. Усяго за зборную правёў чатыры матчы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Берасьце 2015 Найвышэйшая ліга 20 0
Тарпэда-БелАЗ 2016 Найвышэйшая ліга 6 0
2017 Найвышэйшая ліга 2 0
Хваля Першая ліга 13 2
ЮАС 2018 Першая ліга 11 1
Белшына 12 0
  1. ^ а б в Yuri Pavlyukovets // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://www.fcneman.by/by/komanda/main/755.html
  3. ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/yuri_pavlyukovets/
  4. ^ "Торпедо-БелАЗ" выкупил у брестского "Динамо" права на Павлюковца и Соловья (рас.)
  5. ^ Павлюковец находится на просмотре в «Ислочи» (рас.)
  6. ^ "Торпедо-БелАЗ" расстался с Павлюковцом (рас.)
  7. ^ «Волна» подписала Павлюковца и отдала Малащицкого в аренду ЮАС (рас.)
  8. ^ Юрий Павлюковец стал игроком "Волны". (рас.) Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» Архіўная копія ад 2017-08-05 г.
  9. ^ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
  10. ^ Павлюковец стал игроком «Белшины» (рас.) Афіцыйны сайт бабруйскай «Белшыны»
  11. ^ Турлин, Тупчий и еще четыре игрока продлили контракты с "Белшиной" (рас.)
  12. ^ Павлюковец и Бондаренко стали игроками "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  13. ^ "Торпедо-БелАЗ" рассталось в Павлюковцом (рас.)
  14. ^ Павлюковец подписал контракт с "Неманом" (рас.)
  15. ^ Полузащитник Юрий Павлюковец продолжит играть за "Неман" (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]