Юры Алымаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Алымаў
Першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі
верасень 2001 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1957(1957)
Оская вобласьць, Кыргыстан

Ю́ры Міха́йлавіч Алы́маў (нар. ў 1957, Оская вобласьць, Кіргіская ССР) — беларускі эканаміст, першы намесьнік старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Ленінградзкі фінансава-эканамічны інстытут імя М. А. Вазьнясенскага, Акадэмію кіраваньня пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту.

Працаваў старшым эканамістам Шацілавіцкага гарадзкога фінансавага аддзелу (1985—1986), загаднікам ашчаднай касы Шацілавіцкага раёну (1986—1989), намесьнікам старшыні Шацілавіцкага гарвыканкаму (1989—1993).

З 1993 — намесьнік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўленьня, з 1997 — намесьнік старшыні праўленьня ААБ «Беларусбанк».

З 1998 — намесьнік Старшыні Праўленьня, зь верасьня 2001 — першы намесьнік Старшыні Праўленьня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь.

З 20 чэрвеня па 27 ліпеня 2011 выконваў абавязкі старшыні Нацбанку.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]