Юрацкая мова
Выгляд
| Юрацкая мова | |
| Ужываецца ў | Расеі |
|---|---|
| Рэгіён | Сыбір |
| Колькасьць карыстальнікаў | — |
| Клясыфікацыя | Уральскія мовы
|
| Афіцыйны статус | |
| Коды мовы | |
| ISO 639-1 | — |
| ISO 639-2(Б) | — |
| ISO 639-2(Т) | — |
| ISO 639-3 | rts |
Юрацкая мова — самадыйская мова ўральскае моўнае сям'і. За сёньняшнім часам зьяўляецца мёртвай мовай.
Кароткі нарыс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Носьбіты мовы жылі ў абшары тундравых тэрыторыяў на захад ад ракі Енісей і на тэрыторыі Таймыру, Расея. Юрацкая мова займала прамежкавую пазыцыю паміж энецкай ды ненецкай мовамі самадыйскае групы[1].
Зьвестак пра мову сабрана няшмат. Аднымі з найважнейшых крыніцаў пра юрацкую мову зьяўляюцца запісы фінскага лінгвіста Матыяса Аляксандра Кастрэна, зробленыя ў сярэдзіне ХІХ ст. Мажліва, юрацкая мова зьяўлялася архаічнай часткай энецкае падгрупы[1]. Можа клясыфікавацца як дыялект ненецкае мовы[1], мае вызначаныя рысы, агульныя з энецкай мовай[1].
Апошнія носьбіты мовы вымерлі напачатку ХІХ стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |