Юлія Шыгманд
Юлія Шыґманд | |
вуг. Sigmond Júlia | |
Дата нараджэньня | 29 ліпеня 1929 |
---|---|
Месца нараджэньня | Турда, Клуж, Румынія |
Дата сьмерці | 1 (23) сакавіка 2020 |
Месца сьмерці | П’ячэнца, Эмілія-Раманьня, Італія |
Прычына сьмерці | COVID-19 |
Грамадзянства | Румынія Вугоршчына |
Прафэсія | эспэрантыстка, акторка |
Навуковая сфэра | эспэранта[1], творчае і прафэсійнае пісьмо[d][1], проза[1], лялькавы тэатар[d][1] і рэдагаваньне[d][1] |
Муж | Сэн Радзін |
Узнагароды |
Юлія Шыґманд (па-вугорску: Sigmond Júlia, 29 ліпеня 1929, Турда, Румынія — 23 сакавіка 2020, П’ячэнца, Італія) — румынская акторка вугорскага паходжаньня, што працавала ў лялечным тэатры, эспэрантыстка. Сястра вугорскага пісьменьніка і паэта Іштвана Шыґманда і жонка эспэрантыста Сэна Радзіна.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла ў 1949 годзе жаночую ґімназію ў Клуж-Напокі (былую рэфармісцкую ґімназію, цяпер ліцэй Апачай). У 1950 годзе пачала рэдактарскую дзейнасьць, з 1959 па 1984 рокі працавала ў тэатры Клуж-Напокі лялечніцаю й мімам. З 1956 року займалася вывучэньнем эспэранта, неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных зьездах і сустрэчах эспэрантыстаў. Была галоўным рэдактарам часопіса на эспэранта «Bazaro» і ґазэты «Monate». Апублікавала некалькі твораў на эспэранта, у 2000 годзе атрымала прэмію ў галіне фантастыкі за апавяданьне «Mi ne estas Mona Lisa». У 2005 годзе на 85-м Сусьветным канґрэсе эспэранта ў Тэль-Авіве стала арґанізатарам конкурсу выяўленчага мастацтва.
Загінула 23 сакавіка 2020 праз Каранавірусную інфэкцыю.
Абраныя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2001 — Mi ne estas Mona Lisa
- 2008 — Kiam mi estis la plej feliĉa en la vivo?
- 2011 — Nomoj kaj sortoj
- 2013 — Dialogo
- 2013 — Libazar' kaj tero
- 2015 — Kvodlibeto
- 2016 — Kvin geamikoj
Узнагароды й прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1969 — Nova Talento: Interdivido
- 1997 — Prozo, 2-я прэмія: Kiam mi pardonis al la kato?
- 2000 — Prozo, 1-я прэмія: Mi ne estas Mona Lisa
- 2009 — Prozo, 2-я прэмія: Viola
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Erdélyi magyar ki kicsoda 2010. Nagyvárad: RMDSZ-BMC Kiadó. 2010. 589. o. ISBN 978-973-00725-6-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Sep citronsemoj (эсп.)
- La mistera nokto (эсп.)