Юзэф Козел-Паклеўскі (афіцэр)
Юзэф Козел-Паклеўскі Juzef Kozieł-Pakleŭski | ||||
10 сакавіка 1876 — 25 красавіка 1911 | ||||
Юзэф Козел-Паклеўскі | ||||
Месца нараджэньня | Верны, Расейская імпэрыя, цяпер Алматы, Казахстан | |||
---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Рыга, Расейская імпэрыя, цяпер Латвія | |||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя (1893 — 1911) | |||
Род войскаў | Флёт | |||
Гады службы | 1893–1911 | |||
Званьне | падпалкоўнік | |||
Бітвы/войны | Расейска-японская вайна | |||
Узнагароды | |
Юзэф Козел-Паклеўскі (польск. Józef Koziełł-Poklewski, рас. Иосиф Иванович Поклевский-Козелл; нар. 10 сакавіка 1876 у горадзе Верным, Расейская імпэрыя, цяпер Алматы, Казахстан — пам. 25 красавіка 1911 у Рызе, цяпер Латвія) — вайсковы аташэ Расеі ў Вялікабрытаніі, ваенна-марскі афіцэр, падпалкоўнік корпуса інжынер-мэханікаў флёта, удзельнік расейскай-японскай вайны, у тым ліку абароны Порт-Артура й Бою ў Жоўтым моры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і сасланага былога паўстанца Яна Козел-Паклеўскага са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага гербу Козел. Маці Фэліцыя Козел-Паклеўская (1840-?) прыходзілася стрыечнай сястрой Яна (бацька Фэліцыі Каятан быў братам Яна Напалеона, бацькі Яна), брат Фэліцыі Козел-Паклеўскай Яўстах-Бэнэдыкт Козел-Паклеўскі таксама быў удзельнікам паўстаньня.
З 1893 году Юзэф Козел-Паклеўскі навучаўся ў Марской інжынэрнай вучэльні Мікалая І ў Санкт-Пецярбурзе. Пасьля заканчэньня Марской інжынэрнай вучэльні імпэратара Мікалая І у 1896 годзе Юзэфа прызначылі ў малодшыя інжынэры-мэханікі са старшынствам у чыне з 25 верасьня 1896 году. З 1896 па 1900 год быў у замежных плаваньнях на эскадроным браняносцы «Наварын». З 4 мая 1900 году па 14 жніўня 1900 году суднавы мэханік крэйсера «Весьнік». З 6 кастрычніка 1900 гады па 5 кастрычніка 1902 гады навучаўся ў Мікалаеўскай марской акадэміі па сканчэньню якой атрымаў права нашэньне знака адзнакі для тых, хто скончыў Афіцэрскі кляс Марскога кадэцкага корпуса альбо Акадэмічны курс марскіх навук. З 1 студзеня 1901 гады прызначаны ў памагатыя старэйшага інжынэр-мэханіка, лічыўся ў 9 флоцкім экіпажы. З 20 кастрычніка 1902 гады займаў пасаду старэйшага суднавага інжынэр-мэханіка крэйсера 1-го рангу «Аскольд». 6 сьнежня 1903 году «За замежнае плаваньне ў эскадры Ціхага акіяна» ўзнагароджаны ордэнам Сьвятой Ганны 3-й ступені. Удзельнік расейска-японскай вайны. На крэйсеры «Аскольд» удзельнічаў у адбіцьці раптоўнага начнога міннага нападу на эскадру Ціхага акіяна 26 студзеня, у дзённым баі 27 студзеня зь японскім флётам. За гэты бой узнагароджаны ордэнам Сьвятога Станіслава 2-й ступені зь мячамі. Пасля бітвы ў Жоўтым моры 28 чэрвеня 1904 года, на крэйсеры «Аскольд» 31 чэрвеня 1904 года прыбыў у Шанхай і быў інтэрнаваны. У баі некаторыя машыністы знаходзіліся на сваіх пастах 12 і больш гадзін — мяняць іх часта было проста няма на каго. Вось што пісаў пра бой з японскай эскадрай 27 ліпеня 1904 года ў Жоўтым моры сам Юзэф Козел-Паклеўскі:
...Машыністаў прыходзілася пад канец абліваць праз кожныя 15 хвілін халоднай вадой. Многія хадзілі навобмацак - так потым раз'ядала вочы. З некаторымі ад стомленаьсці рабіліся сутаргі - даводзілася абліваць іх струменям са шлангу й такім чынам прыводзіць у прытомнасьць. | ||
За расейска-японскую вайну Юзэф Козел-Паклеўскі таксама быў узнагароджаны: ордэнам Святога Роўнаапостальнага князя Уладзімера 4-й ступені з мячамі й бантам і срэбраным мэалём «У памяць Японскай вайны 1904—1905». 6 сьнежня 1906 г. атрымаў званьне ў падпалкоўніка корпусу інжынер-механікаў флёту са старшынства ў чыне.
Са жніўня 1907 году выконваў абавязкі марского аташэ ў Вялікай Брытаніі. У лістападзе 1909 года шпіталізаваны ў сувязі з псыхічным расстройствам і зьмешчаны ў прыватную псыхіятрычную лякарню ў Лёндане. Памёр 25 красавіка 1911 года ад паралічу мозгу ў прыватнай псыхіятрычнай клініцы доктара Шэнфельта ў г. Рыга, пахаваны на каталіцкіх могілках Св. Міхаіла.
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы (1 лістапада 2024).
|