Юзу
Выгляд
| Юзу | |
Плады (2011 год) | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Надцарства | Эўкарыёты |
| Царства | Расьліны |
| Падцарства | Зялёныя расьліны |
| Аддзел | Кветкавыя расьліны |
| Кляса | Двухдольныя |
| Надатрад | Разіды |
| Атрад | Сапіндакветныя |
| Сямейства | Рутавыя |
| Падсямейства | Памаранцавыя |
| Падтрыба | Цытрусавыя |
| Род | Цытрус |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Citrus junos Філіп Зібальд | |
Юзу — гібрыд мандарына і ічанскай папэды.
Плод мае бугрыстую скурку жоўтага або зялёнага адценьня. Таксама плод мае кіслы смак і ўзбуджальны цытрусавы водар. Назву японскі лімон атрымаў, калі ў VII стагодзьдзі будыйскія манахі завезьлі яго ў Японію з мацерыка. Дагэтуль меў пашырэньне ў Карэі і Кітаі[1].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Юзу пераважна выкарыстоўваюць у якасьці аддушкі. Цэдру юзу дадаюць у якасьці заправы ў суп місо і локшыны, мясныя і рыбныя стравы. Таксама на аснове цэдры вырабляць джэм, дэсэрт, напой і сыроп. Кіслы і духмяны сок юзу выкарыстоўваюць замест воцату ў падліве понзу. На зімовае сонцастаяньне ў Японіі прымаюць ванну з пладамі юзу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Ірына Тамковіч. Незвычайная гародніна і садавіна // Крынічка. — 5 сьнежня 2013. — № 35 (493).
| Гэта — накід артыкула пра батаніцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |