Перайсьці да зьместу

Эўрапейскі зьвяз эспэранта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прапанова сьцяга эспэранта для Эўразьвязу

Эўрапейскі зьвяз эспэранта (на эспэранта: Eŭropa Esperanto-Unio) яднае нацыянальныя асацыяцыі эспэранта дзяржаваў ЭЗ, ладзіць кожныя два рокі канґрэсы ў Марыборы. У ліпені–жніўні 2007 року на канґрэсе было 256 дэлеґатаў з 28 краінаў, у тым ліку два чальцы Эўрапарлямэнту: Малґажата Гандзьлік з Польшчы і Людміла Новак з Славеніі.

У сьнежні 2009 року Эўрапейскі зьвяз эспэранта надрукаваў поўна-старонкавую аб’яву ў францускай ґазэце Le Monde, якая заклікала да ўжываньня эспэранта замест анґельскае[1].

У 2011 годзе Прэзыдэнтам Эўрапейскага зьвязу эспэранта быў Шон о Райн (Seán Ó Riain)[2].

Да 2012 року Канґрэс Эўрапейскага зьвязу эспэрантыстаў (KEEU) па-за Славеніяю зьбіраўся 11 разоў. Тэмаю канґрэсу 2012 року было «вывучэньне мовы ў ЭЗ».

N°ДатаГорадКраінаУдзельнікіКраіны
102014-07-06/12РыекаСьцяг Харватыі Харватыя146[3]21[3]
92012-07-16/20ҐолўэйСьцяг Ірляндыі Ірляндыя15728 [4]
82008-05-28/06-02Гэрцбэрґ-ам-ГарцСьцяг Нямеччыны Нямеччына400[5]23
72007-07-28/08-04МарыборСьцяг Славеніі Славенія25629
62004-08-25/29БільбаоСьцяг Гішпаніі Гішпанія28424
52002ВэронаСьцяг Італіі Італія
42000-04-27/05-01ОстэндэСьцяг Бэльгіі Бэльгія400
31997ШтутгартСьцяг Нямеччыны Нямеччына
21995-06-02/06ПарыжСьцяг Францыі Францыя > 400
11992ВэронаСьцяг Італіі Італія

На канґрэсе 2011 року, што праходзіў у Капэнгаґене, былі прынятыя наступныя разьвязкі:

1) 2012 рок быў абвешчаны «Рокам Тыбара Сэкеля» да 100-рочча з дня яго нараджэньня.

« Сэкель быў ня толькі бачным эспэрантыстам, але і вылучна пасьпяховым пісьменьнікам, што напісаў больш за 20 кніг. Траціна ягоных кніг была напісаная на эсперанта і перакладзеная на шматлікія мовы. Ён быў дасьледнікам, ґеоґрафам, архэоляґам, этноґрафам, журналістам, рэжысэрам, вядомым эспэрантыстам. Ён заснаваў ля дзясяці нацыянальных асацыяцыяў галоўным чынам у Азіі і Паўднёвай Амэрыцы. »

2) Была падтрыманая ініцыятыва грамадзянаў ЭЗ сьпяваць эўрапейскі гімн моваю эспэранта.

  1. ↑ Europe marks 150th birthday of Esperanto creator December 15, 2009 г. Праверана 27 October 2014 г.
  2. ↑ Seán talks the talk in seven languages October 21, 2011 г. Праверана 14 May 2013 г.
  3. 1 2 Zlatko Tišljar. LA DEKA KONGRESO DE EUxROPA ESPERANTO-UNIO  Праверана 2014-07-30 г.
  4. ↑ GALIVO/GALWAY/GAILLIMH 2012
  5. ↑ Kongreso komuna kun Germana Esperanto-Asocio

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]