Эфэктыўная доза
Эфэктыўная доза (па-ангельску: effective dose) — велічыня ўздзеяньня іянізавальага выпраменьваньня, якая выкарыстоўваецца як мера рызыкі ўзьнікненьня аддаленых наступстваў апрамяненьня арганізму чалавека і асобных ягоных органаў з улікам іх радыёадчувальнасьці[1][2].
Эфэктыўная доза не вымяраецца напрамую. Гэта разьліковая велічыня. Яна паказвае шкоду, якую можа нанесьці тая ці іншая працэдура апрамяненьня. Формула для разьліку эфэктыўнай дозы наступная:
,
дзе — эфэктыўная доза — доза апрамяненьня, паглынутая ў адным з 27 органаў і тканак чалавека — спэцыяльны каэфіцыент вагі, які паказвае адносную радыёадчувальнасьць адпаведнага органа і тканкі. Сьпіс органаў і тканак некалькі разоў зьмяняўся. Паводле Гігіенічнага нарматыву Крытэры ацэнкі радыяцыйнага ўздзеяньня, зацьверджанага міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь[3], прыняты наступны пералік:
| нумар | орган ці тканіна | каэфіцыент вагі |
|---|---|---|
| 1 | чырвоны шпік | 0,12 |
| 2 | тоўстая кішка | 0,12 |
| 3 | лёгкія | 0,12 |
| 4 | страўнік | 0,12 |
| 5 | малочная залоза | 0,12 |
| 6 | ганады | 0,08 |
| 7 | мачавік | 0,04 |
| 8 | стрававод | 0,04 |
| 9 | печань | 0,04 |
| 10 | шчытападобная залоза | 0,04 |
| 11 | паверхня косьці | 0,01 |
| 12 | скура | 0,01 |
| 13 | галаўны мозаг | 0,01 |
| 14 | сьлінныя залозы | 0,01 |
| астатнія тканіны | ||
| 15 | наднырачнікі | 0,12 |
| 16 | тканіны эстратаракальнага аддзела | |
| 17 | жоўцевая бурбалка | |
| 18 | сэрца | |
| 19 | ныркі | |
| 20 | лімфатычныя вузлы | |
| 21 | цяглічная тканка | |
| 22 | сьлізістая ротавай поласьці | |
| 23 | падстраўнікавая залоза | |
| 24 | тонкая кішка | |
| 25 | каса | |
| 26 | тымус | |
| 27 | падкарэнная залоза | |
| 28 | маціца/шыйка маціцы | |
Адзінкай вымярэньня эфэктыўнай дозы зьяўляецца зывэрт.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Закон Республики Беларусь 5 января 1998 г. N 122-З «О радиационной безопасности населения». Принят Палатой представителей 16 декабря 1997 г. Одобрен Советом Республики 20 декабря 1997 г.
- ^ А. Лукашенко (18.06.2019) Закон Республики Беларусь г. No 198-З О радиационной безопасности
- ^ Санитарные нормы и правила «Требования к радиационной безопасности», Гигиенический норматив «Критерии оценки радиационного воздействия». Министерство здравоохранения Республики Беларусь (28.12.2012).