Перайсьці да зьместу

Каса (анатомія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каса чалавека

Каса́ (па-грэцку: Σπλήν — «сплена») — няпарны парэнхіматозны орган пасакаўнай сыстэмы хрыбетных жывёлаў і чалавека. Каса зьяўляецца самым буйным пасакаўным органам, які мае авальную сплошчанную форму, падобны на залозу й разьмешчаны ў левай падрэбернай вобласьці брушной поласьці ззаду страўніка, на ўзроўні 9—11 рэбраў. Судатыкаецца з залонай, падстраўнікавай залозай, тоўстай кішкай і левай ныркай.

Даўжыня касы ў дарослага чалавека роўная 12 см, шырыня складае 7—8 см, маса вагаецца ад 150 да 200 грамаў. Каса выконвае ролю «дэпо» крыві, імуналягічную й ахоўную функцыі. Каса як біялягічны фільтар забясьпечвае выдаленьне з крыві антыгенаў.

У філягенэзе каса зьвязана са стрававальным трактам. У кругларотых і дваякадыхальных рыбаў прадстаўлена вялікай колькасьцю пасакаўнай тканкі кішачніка або страўніка. У іншых хрыбетных каса адасабляецца ад страўніка ў самастойны орган.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]