Тоўстая кішка
То́ўстая кішка́ (па-лацінску: Intestinum crassum) — ніжняя, канцавая частка страўнікава-кішачнага тракта, менавіта ў ніжняй частцы праходзіць у асноўным усмоктваньне вады й фармаваньня зь ежавай кашыцы (хімуса) афорлеменнага калу. Зьяўляецца вытворным задняй кішкі.[1]
Тоўстая кішка названая гэтак таму, што ейныя сьценкі таўшчэй за сьценкі тонкай кішкі за кошт большай таўшчыні цягліцавага й злучальнатканкавага слояў, а таксама таму, што дыямэтар ейнага ўнутраннага прагала, ці паражніны, таксама больш за дыямэтар прагала тонкай кішкі. Тоўстай кішкай у чалавека называюць аддзел кішэчніка ад баўгінівай затамкі да какаўкі, ці па-іншаму ануса. Зрэдку прамую кішку выдзяляюць асобна.
Функцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Працэс праходжаньня ежы праз тоўстую кішку займае каля 16 гадзін. У ёй з астаткаў ежы выдаляюцца вада і некаторыя пажыўныя рэчывы, перад тым, як прадукты страваваньня будуць выдаленыя з арганізму. Тоўстая кішка паглынае вітаміны, якія ўтвараюцца абадковымі бактэрыямі, як то вітамін К (што асабліва важна, бо штодзённае спажываньне гэтага вітаміну не дастаткова звычайна для падтрыманьня адэкватнага згортваньня крыві), вітамін В12, тыямін і рыбафлавін. У тоўстай кішцы таксама ўшчыльняюцца фэкалі да тога стану пакуль яны ня змогуць быць вызваленыя праз анус у працэсе дэфэкацыі. Акрамя таго, у тоўстай кішкі сакрэтуюцца K+ і Cl-, а таксама адбываецца фэрмэнтацыя вугляводаў. [30]
Апэндыкс зьмяшчае невялікую колькасьць сьлізьневай абалонкі лімфоіднай тканінкі, якая надае яму нявызначаную ролю ў імунітэце. Тым ня менш, апэндыкс, як вядома, грае важную ролю ў жыцьці плоду, паколькі ён утрымлівае эндакрынныя вузы, якія вылучаюць біягенныя аміны і пэптыдная гармоны, важныя для гамэастазу падчас раньняга росту і разьвіцьця[2]. Апэндыкс можа быць выдалены безь якіх-небудзь бачных пашкоджаньняў або наступстваў для пацыента.
Да таго часу, калі хімус дасягняе тоўстай кішкі, большасьць пажыўных рэчываў і 90% вады засвойваецца арганізмам. У гэты момант некаторыя электраліты, як то натр, магн і хларыд пакідаюцца ў хімусе, гэтаксама як і неператраўляныя часткі зьедзенай ежы, як то большая частка праглынутай амілёзы, крухмалу і харчовыя валокны, якія ў значнай ступені зьяўляюцца неператраўлянымі вугляводамі. Пакуль хімус рухаецца праз тоўстую кішку, большая частка пакінутай вады выдаляецца, у той час як хімус зьмешваецца са сьлізьзю і бактэрыямі кішачнай флёры, і становіцца калам. Абводніца ўзьнімная прымае фэкальны матэрыял у выглядзе вадкасьці. Цягліцы тоўстай кішкі затым перамяшчаюць гэты матэрыял наперад і павольна паглынаюць увесь лішак вады, у выніку чаго кал паступова становіцца цьвёрдым. У выніку кал перамяшчаецца ў абводніцу зьвіслую.
Хваробы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ М. Г. Привес, Н. К. Лысенков, В. И. Бушкович. Анатомия человека. — 9-е изд. — Москва: Медицина, 1985. — С. 275—282. — 110 000 экз.
- ^ Martin, Loren G. (1999-10-21). «What is the function of the human appendix? Did it once have a purpose that has since been lost?». Scientific American.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тоўстая кішка на Medical Subject Headings