Перайсьці да зьместу

Падкарэнная залоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Падкарэнная залоза чалавека.

Падкарэ́нная залоза, падкарэ́ньніца[1], таксама — чаля́сьніца[2] альбо праста́та[3] (па-лацінску: prostata) — няпарная экзакрынная трубчаста-альвэалярная залоза мужчынскага арганізма сысуноў. Чалясьніца значна адрозьніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізыялягічных і хімічных дачыненьнях.

Прастата чалавека

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У чалавека падкарэнная залоза — няпарны андрагензалежны орган, разьмешчаны ў малым тазе паміж дном мачавіка і ампулай прамой кішкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мачаспуску, у які адкрываюцца яе вывадныя пратокі. Функцыю прастаты рэгулую нэрвовая і эндакрынная сыстэма[3].

Функцыі падкарэннай залозы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • выпрацоўка чалясьнічнага соку, які зьяўляецца асновай для кнуры.
  • выпрацоўка біялягічна актыўных рэчываў
  • выконвае ролю затамкі — закрывае выйсьце з мачавіка ў часе эрэкцыі.
  • стварае адчуваньне аргазму за кошт разьвітае сыстэмы інэрвацыі.
  • велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасымпатычных імпульсаў і андрагенаў.
  1. ^ Предстательная железа // Кароткі расейска-беларускі фармакалагічны слоўнік / Уклад. С. Прыхожы, А. Стасевіч, А. Юркін, А. Сітнік, І. Каваленка. — Менск: Тэхналогія, 1995.
  2. ^ Чалясніца // Руска-беларускі, беларуска-рускі слоўнік медыцынскіх тэрмінаў. — Горадня: ГрДМУ, 2001.
  3. ^ а б Прастата // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 19—20.