Перайсьці да зьместу

Эстэбан Гранэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эстэбан Гранэра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 ліпеня 1987(1987-07-02)[1][2][3] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2006 Рэал Мадрыд C[d] 48 (9)
2006—2008 Рэал М. Кастыльля[d] 37 (4)
2007—2008 Хэтафэ 27 (3)
2008—2009 Хэтафэ 35 (5)
2009—2012 Рэал Мадрыд 67 (4)
2012—2014 Кўінз Парк Рэйнджарз 25 (1)
2013—2014 Рэал Сасьедад 4 (0)
2014—2017 Рэал Сасьедад 67 (0)
2017—2020 Эспанёл 64 (5)
2020—2021 Марбэльля[d] 29 (3)
Зборныя
2006 Гішпанія (да 19)[d] 9 (1)
2007—2009 Гішпанія (да 21)[d] 10 (2)
2007 Гішпанія (да 20)[d] 5 (0)

Эстэбан Фэлікс Гранэра Маліна (па-гішпанску: Esteban Félix Granero Molina; нар. 2 ліпеня 1987 году, Мадрыд, Гішпанія) — гішпанскі футбаліст. Унівэрсальны паўабаронца, вядомы ў Гішпані як «пірат» (гішп. El Pirata), Гранэра мог згуляць як цэнтральнага паўабаронцу, гэтак і крэатыўнага паўабаронцу-распасоўніка, а пры патрэбе мог згуляць і на правым флянзе паўабароны. Асноўным ягоным амплюа лічылася пазыцыя плэймэйкера. Мянушка жа «пірат» замацавалася за ім наступным чынам. Як прызнаецца сам Эстэбан, ён ня ведаў, як сьвяткаваць свае забітыя мячы, і не прыдумаў нічога арыгінальнага, як пачаць зачыняць адно вока далоньню. Журналісты тут жа прыдумалі яму мянушку, гледзячы на гэты жэст, а таксама на ягоныя ўскудлачаныя валасы й пацешную бараду[4].

Эстэбан Гранэра прыйшоў у футбольную школу «Рэала» ва ўзросьце 8 гадоў і амаль адразу пачаў дэманстраваць там свой талент. Яму даверылі пазыцыю нападніка. У адзін з сэзонаў Гранэра забіў 83 галы ў чэмпіянаце да 10 гадоў. Як ён сказаў у адным са сваіх інтэрвію: «…проста сакрэт у тым, што я тады быў вышэй за ўсіх астатніх. Я біў мацней за іншых і быў мацней за ўсіх. Потым я вырас, цела сфармавалася і ўсё збалянсавалася, і мяне адсунулі ў цэнтар поля».

Гранэра гуляў за другую і трэцюю каманды «Рэала».

31 жніўня 2007 году, у апошні дзень трансфэрнага акна, Гранэра разам са сваім напарнікам па «Рэалу» Рубэнам дэ ля Рэдам перайшоў у склад «Хэтафэ». Дэбютаваў за «Хэтафэ» 16 верасьня 2007 году, у матчы 3-га тура чэмпіянату Гішпаніі супраць «Эспанёла». Але ягоны дэбют быў некалькі сапсаваны. «Хэтафэ» атрымаў паразу, а ён сам Эстэбан атрымаў чырвоную картку[5].

21 ліпеня 2009 году «Рэал Мадрыд» ажыцьцявіў выкуп гульца, як паведамляецца, за € 4 млн[6]. Ягоны першы афіцыйны матч у складзе новага клюбу адбыўся 12 верасьня 2009 году ў матчы супраць «Эспанёла», дзе сталічныя гульцы перамаглі зь лікам 3:0[7].

«Рэал»:

  1. Esteban Granero // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. GRANERO esteban molina // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. Esteban Granero Molina // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. «С господством „Барселоны“ будет покончено!» RealMadrid.ru
  5. Эспанёл — Хэтафэ. www.championat.ru
  6. «Granero returns to Real». Sky Sports.
  7. «Madrid maintain perfect start». ESPN Soccernet

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]