Эстонская Вікіпэдыя
Эстонская Вікіпэдыя | |
Тып | моўны разьдзел Вікіпэдыі[d] |
---|---|
Даступныя мовы | эстонская |
Уладальнік | Фундацыя «Вікімэдыя» |
Пачатак працы | 24 жніўня 2002 |
Камэрцыйны? | не |
Рэгістрацыя | Маямі |
Актуальны стан | дзейнічае |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
et.wikipedia.org |
Эсто́нская Вікіпэ́дыя (па-эстонску: Eestikeelne Vikipeedia) — разьдзел Вікіпэдыі на эстонскай мове. Гэта 44-ы паводле велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 24 жніўня 2002 году[1]. На сёньняшні дзень зьмяшчае 248 404 артыкулы[2].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па стане на верасень 2014 року эстонская Вікіпэдыя займае 6-е месца па колькасьці артыкулаў на душу эстанамоўнага насельніцтва сярод Вікіпэдыяў з колькасьцю артыкулаў большай за 100 000, і 19-е месца ў агульным сьпісе[3].
Эстонская Вікіпэдыя стала 41-ым разьдзелам, які пераўзышоў 100 000-ны рубеж (гэта адбылося 25 жніўня 2012 году), і трэцім па гэтым паказьніку сярод уральскіх моваў пасьля фінскае і вугорскае Вікіпэдыяў[2].
Па стане на верасень 2014 колькасьць артыкулаў у эстонскім разьдзеле складае 24% ад артыкулаў усіх разьдзелаў, якія належаць да фіна-пермскіх моваў, што зьяўляецца другім паказьнікам у гэтай групе пасьля фінскага разьдзелу[4].
Па стане на верасень 2014 разьдзел мае 332 актыўныя карыстальнікі і 38 адміністратараў[3]. Адной з ключавых фігураў эстонскай Вікіпэдыі зьяўляецца Андрэс Луўрэ(et), якому ў 2008 року прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хэндрык Ільвэс прысудзіў Дзяржаўную ўзнагароду Валянтэр року(en).
Артыкулаў | Дата |
---|---|
100 | сьнежань 2002 |
500 | верасень 2003 |
1000 | кастрычнік 2003 |
5000 | ліпень 2004 |
10 000 | 15 траўня 2005 |
15 000 | 12 лютага 2006 |
20 000 | 22 ліпеня 2006 |
25 000 | 30 кастрычніка 2006 |
30 000 | 1 лютага 2007 |
35 000 | 12 траўня 2007 |
40 000 | 30 жніўня 2007 |
45 000 | 23 студзеня 2008 |
50 000 | 4 чэрвеня 2008 |
55 000 | 19 кастрычніка 2008 |
60 000 | 21 лютага 2009 |
65 000 | 15 ліпеня 2009 |
70 000 | 15 сьнежня 2009 |
75 000 | 18 траўня 2010 |
80 000 | 30 лістапада 2010 |
85 000 | 1 чэрвеня 2011 |
90 000 | 12 лістапада 2011 |
95 000 | 30 сакавіка 2012 |
100 000 | 25 жніўня 2012 |
105 000 | 6 студзеня 2013 |
110 000 | 22 красавіка 2013 |
115 000 | 7 верасьня 2013 |
120 000 | 23 студзеня 2014 |
200 000 | 12 жніўня 2019 |
Па стане на верасень 2014 93,6% усіх рэдагаваньняў у разьдзеле робяць карыстальнікі з Эстоніі, 1,4% унёску — зь Фінляндыі. Карыстальнікі іншых краінаў складаюць 0,6% і меней[5].
Храналёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Конкурсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У эстонскім разьдзеле ладзяцца тэматычныя тыдні на напісаньне ці пашырэньне артыкулаў. Па выніках конкурсу незалежныя экспэрты вызначаюць пераможцаў, якіх узнагароджваюць прызамі. Першы конкурс, які праходзіў з 4 красавіка па 4 траўня 2009 року, тычыўся нарвэскай тэматыкі. Падчас конкурсу было створана 623 артыкулы[6] і яшчэ 768 дапоўненыя[7]. Пераможцы атрымалі ўзнагароды ад амбасады Нарвэгіі.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Aasaru, Heikki (23 жніўня 2011) Eestikeelne Vikipeedia saab üheksa-aastaseks (эст.) ERR Праверана 23 жніўня 2017 г.
- ^ а б Сьпіс Вікіпэдыяў паводле колькасьці артыкулаў / больш за 100 000
- ^ а б Сьпіс Вікіпэдыяў паводле адносінаў колькасьці носьбітаў мовы да артыкулаў
- ^ Сьпіс Вікіпэдыяў паводле моўных групаў
- ^ Wikimedia Traffic Analysis Report - Page Edits Per Wikipedia Language - Breakdown (анг.). Фундацыя «Вікімэдыя» (31 сакавіка 2014). Праверана 3 верасьня 2014 г.
- ^ Eestikeelses Vikipeedias 623 uut artiklit (эст.). AS Äripäev (14.05.2009). Праверана 27 кастрычніка 2012 г. Архіўная копія ад 2012-04-22 г.
- ^ Loe Veel. (1/2010) Vastab eestikeelse Vikipeedia administraator ja Tartu Ülikooli geenitehnoloogia üliõpilane Ivo Kruusamägi (эст.) Horisont Праверана 27 кастрычніка 2012 г. Архіўная копія ад 2012-04-22 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Вікіпэдыя мае вэрсію эстонскай мовай |