Энэ Эргма
| Энэ Эргма | |
| па-эстонску: Ene Ergma | |
| | |
|---|---|
| 27 сакавіка 2011 — 23 сакавіка 2015 | |
| 31 сакавіка 2003 — 23 сакавіка 2006 | |
| 2 красавіка 2007 — 20 сакавіка 2014 | |
| з 27 сакавіка 2007 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзілася | 29 лютага 1944 (82 гады) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Узнагароды | |
Энэ Эргма (па-эстонску: Ene Ergma; нар. 29 лютага 1944, Раквэрэ) — эстонскі астрафізык і палітык, сябар Акадэміі навук Эстоніі. У 2003—2006 гг. была старшынёй Рыйгікогу (Парлямэнту Эстоніі), у 2007 годзе зноў пераабраная на гэты пост. З траўня 2007 году зьяўляецца намесьнікам старшыні партыі «Саюз Айчыны і Res Publica».
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Энэ Эргма скончыла Сярэднюю школу імя К. Р. Якабсона ў горадзе Вільяндзі (1962). Яна вучылася на фізычным факультэце Тартускага ўнівэрсытэту (1962—1964) і скончыла астранамічная аддзяленьне фізычнага факультэту МДУ (1969). Там жа атрымала званьне кандыдата фізыка-матэматычных навук (1972), а ў 1984 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па тэме «няўстойлівае гарэньне тэрмаядзернага паліва на позьніх стадыях эвалюцыі зорак».
Навуковая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эргма працавала малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце астраномаў Акадэміі навук Эстонскай ССР (1972—1974), малодшым, а затым старшым навуковым супрацоўнікам, навуковым сакратаром, навуковым кіраўніком у Інстытуце астраноміі Акадэміі навук СССР (1974—1988). У 1988—1992 гг. была прафэсарам на катэдры тэарэтычнай фізыкі і астрафізыкі Тартускага ўнівэрсытэту, у 1992—1998 гг. — Загадчыцы Інстытуту тэарэтычнай фізыкі. Вяршыняй навуковай кар’еры Энэ Эргма стала пасада віцэ-прэзыдэнта Акадэміі навук Эстоніі (1999—2004).
Энэ Эргма зьяўляецца сябрам рэдакцыйнай калегіі эстонскай Энцыкляпэдыі ТЕА (2008).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 29 лютага
- Нарадзіліся ў 1944 годзе
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Тартускага ўнівэрсытэту
- Узнагароджаныя ордэнам Нацыянальнага герба
- Кавалеры ордэна Белай зоркі 4 клясы
- Узнагароджаныя ордэнам Трох зорак
- Кавалеры ордэна Палярнай зоркі Швэцыі
- Узнагароджаныя Камандорскім крыжам з зоркай ордэна Заслугаў перад Рэспублікай Польшчай
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Савецкія фізыкі
- Эстонскія фізыкі
- Эстонскія палітыкі
- Старшыні Рыйгікогу