Энэргаатам
Каардынаты: 50°26′31″ пн. ш. 30°30′2″ у. д. / 50.44194° пн. ш. 30.50056° у. д.
укр. «Енергоатом» | |
Тып | акцыйнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 17 кастрычніка 1996 (28 гадоў таму) |
Заснавальнікі | Кабінэт міністраў Украіны |
Уласьнікі | Кабінэт міністраў Украіны |
Краіна | Украіна |
Разьмяшчэньне | Кіеў |
Адрас | Шаўчэнкаўскі раён, мікрараён Панькаўшчына, Назараўская вул., д. 3[1] |
Ключавыя фігуры | Пятро Коцін (старшыня), Юры Шэйка (тэхнічны дырэктар)[2] |
Галіна | энэргетыка |
Прадукцыя | цеплавая энэргія, электраэнэргія |
Абарачэньне | ▲83,118 млрд грыўняў (2021 год; 3,047 млрд $) |
Апэрацыйны прыбытак | ▲11,115 млрд грыўняў (2021 год; 407,4 млн $) |
Чысты прыбытак | ▲5,914 млрд грыўняў (2021 год; 216,8 млн $)[3] |
Лік супрацоўнікаў | 34 657 (2021 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства эканомікі Ўкраіны |
Даччыныя кампаніі | Паўднёва-Ўкраінская АЭС, Ровенская АЭС |
Аўдытар | «Біндэр-Дыйкер-Отэ» (Бэльгія)[4] |
«Энэргаатам» — дзяржаўнае прадпрыемства Ўкраіны, заснаванае ў кастрычніку 1996 году.
На 2024 год меў у сваім складзе 4 атамныя электрастанцыі: Запароскую пад Энэргадарам магутнасьцю на 6 гігават, Паўднёва-Ўкраінскую ў Мікалаеўскай вобласьці на 3 гігаваты, Ровенскую пад Варашам на 2,8 гігават і Хмяльніцкую пад Няцешынам на 2 гігаваты. Вырабляў звыш паловы электраэнэргіі ва Ўкраіне.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2024 год «Энэргаатам» меў у сваім складзе 10 адасобленых падразьдзяленьняў[5].
- «Атамрамонтсэрвіс». Заснаваны ў 2000 годзе. Меў 3 дзялянкі ў Варашы, Няцешыне і Южнаўкраінску. Улучаў 4 цэхі рамонту цепламэханічнага і электратэхнічнага абсталяваньня, цеплавой аўтаматыкі, вогнезасьцерагальных і супрацькаразійных працаў, а таксама інжынэрны і навучальна-трэніровачны цэнтры і аддзел неразбуральных спосабаў кантролю і вымярэньняў. Зь 2020 году адказваў за Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ЦСВЯП)[6].
- «Атамэнэргамаш». Заснаваны ў 2003 годзе. Улучаў 2 заводы ў Энэргадары — нестандартнага абсталяваньня і трубаправодаў, спэцыяльных канструкцыяў, а таксама 2 рамонтна-мэханічныя заводы ў Южнаўкраінску. Вырабляў кантэйнэры для радыёактыўных адкідаў[7].
- «Цэнтралізаваныя закупкі».
- «Атампраектінжынірынг». Створаны ў 2008 годзе. Ажыцьцяўляў будаўнічы мантаж і пусканаладку[8].
- «Аварыйна-тэхнічны цэнтар». Утвораны ў 2003 годзе. Праводзіў кансэрвацыю мясьцінаў апрацоўкі ядзерных адкідаў згодна з патрабаваньнямі Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі (Аўстрыя)[9].
- «Навукова-тэхнічны цэнтар». Утвораны ў 2003 годзе. Правяраў канструкцыйную моц энэргаблёкаў і зварных злучэньняў. Рабіў нэўтронна-фізычныя разьлікі і ўдасканальваў водна-хімічны рэжым у актыўнай зоне рэактара[10].
- «Складзкая гаспадарка». Створаная ў 2008 годзе. Мела дзялянкі пры кожнай з 4-х АЭС. Ладзіла ўваходную праверку якасьці вырабаў, іх аўтаматызаваны ўлік і захоўваньне[11].
- «Энэргаатам-Трэйдынг».
- «Кіраўніцтва справамі». Заснаванае ў 2002 годзе. Утрымлівае будынкі прадпрыемства ў Кіеве і лічбавую сетку сувязі між падразьдзяленьнямі[12].
- Данузлаўская ветравая электрастанцыя (Аўтаномная Рэспубліка Крым). Магутнасьць 17 мэгават. Месьцілася ў Новаазёрным каля Эўпаторыі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]17 кастрычніка 1996 году Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў Пастанову № 1268 «Пра стварэньне Нацыянальнай атамнай энэргагенэравальнай кампаніі „Энэргаатам“». 8 чэрвеня 1998 году Кабмін Украіны зацьвердзіў Пастанову № 830 «Пра прызначэньне эксплюатавальнай арганізацыі ядзерных установак», паводле якой «Энэргаатам» стаў такой арганізацыяй для Запароскай, Ровенскай, Хмяльніцкай і Паўднёва-Ўкраінскай атамных электрастанцыяў. 4 красавіка 2014 году Міністэрства энэргетыкі і вугальнай прамысловасьці Ўкраіны(uk) ўхваліла Загад № 284 «Пра ўскладаньне функцыяў эксплюатавальнай арганізацыі ядзернай устаноўкі датычна цэнтралізаванага захоўваньня адпрацаванага ядзернага паліва рэактараў тыпу ВВЭР айчынных атамных электрастанцыў»[13].
За 2021 год вырабілі 86 422 млн кіляват-гадзіна электраэнэргіі, што склала 55% яе вытворчасьці ва Ўкраіне[14]. 11 лістапада 2022 году Мінэнэргетыкі Ўкраіны зацьвердзіла Ўказ № 382 «Пра прызначэньне эксплюатавальнай арганізацыі», для вытворчасьці цеплавыдзяляльных зборак ядзернага паліва. Паводле Статуту «Энэргаатаму» 2023 году, статутны капітал прадпрыемства перавышаў 306 млрд грыўняў (8 млрд даляраў ЗША)[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кіраўніцтва (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2024 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Кіраўніцтва (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2024 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Пятро Коцін, Натальля Вашэціна. Фінансавая справаздачнасьць за 2021 год (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 12 чэрвеня 2022 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Тацяна Бывала, С. Балчанка. Аўдытарская справаздачнасьць за 2019 год (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 24 красавіка 2020 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленыя падразьдзяленьні (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Атамрамонтсэрвіс» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Атамэнэргамаш» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Атампраектінжынірынг» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Аварыйна-тэхнічны цэнтар» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Навукова-тэхнічны цэнтар» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Складзкая гаспадарка» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Адасобленае падразьдзяленьне «Кіраўніцтва справамі» (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2023 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Статут ад 24 лютага 2021 году (Пастанова Кабміну Ўкраіны № 302) (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2024 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Паказьнікі дзейнасьці (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2024 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
- ^ Статут ад 29 сьнежня 2023 году (Пастанова Кабміну Ўкраіну № 1420) (укр.) // НАЭК «Энэргаатам», 2024 г. Праверана 24 сакавіка 2024 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |