Энрыка Міццы
| Энрыка Міццы | |
| | |
|---|---|
| 1924 — 1927 | |
| верасень 1950 — 20 сьнежня 1950 | |
| Папярэднік | Пол Бафа |
| Наступнік | George Borg Olivier[d] |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 20 верасьня 1885[1] |
| Памёр | 20 сьнежня 1950[2] (65 гадоў) |
| Партыя | |
| Адукацыя | |
| Сужэнец | Bice Mizzi[d] |
| Дзеці | Fortunat Mizzi[d] |
| Бацька | Fortunato Mizzi[d][2] |
Энрыка (Нэрык) Міццы (па-мальтыйску: Enrico Mizzi; 20 верасьня 1885, Валета, Мальта — 20 сьнежня 1950, Паала, Мальта) — мальтыйскі дзяржаўны дзяяч, 7-мы прем’ер-міністар Мальты (26 верасьня 1950 — 20 сьнежня 1950)[3].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1903 годзе навучаўся ў сэмінарыі на востраве Гоца, пазьней у каледжы. З 1906 году навучаўся юрыспрудэнцыі ва ўнівэрсытэтах Рыму (Ля Сапіенца) і Ўрбіну (Урбінскі ўнівэрсытэт). У 1915 годзе Міццы ўпершыню быў абраны дзяржаўную Раду, а ўжо ў 1917 годзе ён быў арыштаваны па абвінавачваньні ў падрыўной дзейнасьці супраць Вялікабрытаніі і быў прысуджаны да аднаго года папраўчых работ.
У 1921 годзе Энрыка Міццы стварыў дэмакратычную нацыяналістычную партыю, якая ў 1926 годзе з Unione Politica Maltese аб’ядналася ў адзіную нацыяналістычную партыю. Італьянамоўны Міццы падтрымліваў цесныя сувязі з Італіяй, выступаў за далучэньне Мальты да Італіі, якая ў Другой сусьветнай вайне была саюзьніцай Нямеччыны, а Мальта ж знаходзілася пад брытанскім пратэктаратам. У 1932—1933 гадах займаў пасады міністра сельскай гаспадаркі, рыбалоўства і міністра адукацыі. У канчатковым выніку гэта прывяло да таго, што ў 1940 годзе Міццы быў арыштаваны, а ў 1942 годзе сасланы ва Ўганду[4]. Вярнуцца ён змог толькі 8 сакавіка 1945 году, а ўжо 15 сакавіка прысутнічаў на пасяджэньні Мальтыйскай Рады. У 1947—1950 гадах зьяўляўся лідэрам парлямэнцкай апазыцыі.
У 1950 годзе стаў прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кааліцыйны ўрад, але неўзабаве памёр, не прабыўшы на пасадзе і трох месяцаў. Да гэтага часу ён зьяўляецца адзіны прэм’ер-міністрам у гісторыі Мальты, які памёр пры выкананьні абавязкаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bibliothèque nationale de France Enrico Mizzi // data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- 1 2 3 4 5 Bonnici E. Cimiterju Ta’ Santa Marija Addolorata – Storja, Arti u Personalitajiet (мальт.) — Kalkara: Heritage Malta, 2019. — С. 354. — ISBN 978-99932-57-75-2
- ↑ Мальта (Malta) Архіўная копія ад 2009-07-19 г.
- ↑ Политическая история Мальты Архівавана 7 студзеня 2012 году.