Энкалпіён
Энка́лпіён ці Энко́лпі(па-старажытнагрэцку: egkolpion) — невялікі каўчэжац прамавугольнай, круглай або крыжападобнай формы з выявай Ісуса Хрыста ці сьвятых.
Прызначэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Энкалпіёны насілі паўзьверх адзеньня. Унутры энкалпіёну зьмяшчаліся часьціцы асьвячонай просьвіры або мошчы сьвятых, каб ахаваць чалавека ад розных прыгодаў, асабліва ў далёкіх падарожжах або паходах.
Носіцца на шнурку ці ланцужку. Выкарыстоўваецца як узнагародны знак для ўзнагароджаньня япіскапаў пры пасьвячэньні ў сан. У іканапісе энкалпіён малююць на сьвятых архірэях — сьвяціцелях.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычай насіць на шыі посуд з рэліквіямі паходзіць ад антычных бул, якія выконвалі ролю абярэга. Хрысьціянская царква імкнулася замяніць гэты паганскі звычай шанаваньнем хрысьціянскіх сьвятых у той жа форме. У адрозьненьне ад бул, якія ў Старажытным Рыме насілі толькі хлопчыкі да дасягненьня шаснаццаці гадоў, хрысьціянскія энкалпіёны насілі ўсё. Энкалпіён, які цяпер згублены, быў знойдзены ў грабніцы Марыі, жонкі імпэратара Ганорыя (395—423 гг.) Папа Грыгорыюс I (590—604) пасылаў энкалпіён ў падарунак каралеве лангабардаў Теадэліндзе.
Некаторыя багасловы і сьвятары выступалі супраць гэтай практыкі, лічачы яе «паганскай» або «фарысэйскай». У Заходняй Эўропе ў сярэднія вякі пакланеньне рэліквіям часта ператваралася ў банальнае забабоны, мошчы сьвятых насілі «на посьпех» або ў якасьці абароны ад сурокаў, не асоба задумваючыся аб духоўных складніках.
Аб распаўсюдзу практыкі насіць на шыі мяшэчкі з фрагмэнтамі мошчаў сьвятых з неадабрэньнем пісаў вучоны-абат Алкуін (каля 735—804). Энкалпіёнам зьяўляецца г. зв. талісман Карла Вялікага — каштоўны мэдальён, у якім першапачаткова зьмяшчаліся валасы Панны Марыі (пазьней замененыя на часьцінку крыжа, на якім ўкрыжавалі Езуса). Хоць талісман наўрад ці меў дачыненьне да Карла Вялікага, ён быў выраблены не пазьней XII стагодзьдзя.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літыя бронзавыя энкалпіёны знойдзены ў Друцку, Менску, Полацку, Гародне, Наваградку, Тураве, Магілёве, Берасьці, Мсьціславе[1], а таксама на Маскавіцкім гарадзішчы каля Браславу. Значная частка іх, верагодна, зроблена ў Кіеве, але не выключана, што некаторыя створаны і мясцовымі майстрамі па кіеўскіх мадэлях. У больш позьніх вырабах рэльеф меншы, а выявы амаль плоскія<ref>
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Древний Ростиславль//КСИА. 1974. Вып. 139; Мелкое художественное литье из некоторых западнорусских земель // СА. 1974. № 3;
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Энкалпіён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў